Вайна99

«Байцы «Азова» практыкуюць ахвярапрынашэнні». Праўда?

Праверылі словы дацэнта Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта пратаіерэя Аляксандра Цімафеева.

Николай Рерих "Идолы" Idols, Nicholas Roerich Мікалай Рэрых "Ідалы"
20-гадовы Рэй, баец брыгады «Азоў», на прыфрантавой пазіцыі ў раёне Крамянной, Данецкая вобласць. Фота: AP Photo/Alex Babenko

У сваім тэлеграм-канале прарасійская актывістка Вольга Бондарава апублікавала развагі пра духоўнасць, веру і каштоўнасці. Тэкст атрымаўся настолькі аб’ёмны, што яна падзяліла яго на некалькі частак.

Асабліва Бондараву хвалюе верацярпімасць: паводле яе слоў, «ад экуменізму да сатанізму» — адзін крок. Гэтае сцвярджэнне яна падмацоўвае прыкладам з Украіны — спасылаючыся на шыты белымі ніткамі фэйк.

«Ахвярапрынашэнні ў нацысцкіх батальёнах «Азоў» і «Айдар» сталі звычайнай з’явай. (…) Такія зверствы неанацысты здзяйснялі і ў Курскай вобласці», — піша Бондарава, спасылаючыся на словы дацэнта Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта, протаіерэя Аляксандра Цімафеева.

Заяву пра «задакументаваныя выпадкі» Цімафееў агучыў яшчэ ў лістападзе 2024 года. Яе хутка падхапілі расійскія прапагандысцкія СМІ — аднак ніякіх дакументальных сведчанняў ці фотадоказаў прадстаўлена не было. Гэта не перашкодзіла ім распаўсюдзіць словы святароў як «факт».

Гэтая гісторыя — не першая спроба дэманізацыі палка «Азоў» і іншых украінскіх вайсковых фармаванняў спецыяльнага прызначэння. Гэта самыя баяздольныя і матываваныя часці ўкраінскай арміі, таму яны і сталі аб'ектам асаблівай увагі расійскай, а за ёю і лукашэнкаўскай прапаганды.

Яшчэ з 2016-га па 2021 год у расійскіх і прарасійскіх медыя перыядычна з’яўляліся публікацыі пра «неапаганства» ў шэрагах «Азову». Але яны мелі маргінальны характар і друкаваліся пераважна на трэцяшараговых сайтах.

Як адзначае «Дэтэктар медыя», да 2022 года тэма «сатаністаў у Азове» лічылася маргінальнай і прысутнічала толькі ў так званых інфармацыйных «памыйках».

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года гэты наратыў быў рэзка актывізаваны. Расійскія СМІ сталі масава публікаваць матэрыялы пра «азоўцаў-сатаністаў», «капішчы», «ахвярапрынашэнні». У якасці «доказу» паказвалі фота загадкавых прадметаў, знойдзеных нібыта ў памяшканнях палка. Аднак усе гэтыя артэфакты былі ідэнтычныя тым, што прадаюцца ў расійскіх інтэрнэт-крамах і маркетплэйсах.

«Дэтэктар медыя» пісала, што колькасць падобных матэрыялаў стварала ўражанне «тэатральнай пастаноўкі»: маўляў, «Святая Русь ідзе на вайну з сатаністамі».

Да канца лета 2022 года гэтая тэма Z-аўдыторыі прыелася, ад наратыву пра «сатанінскіх азоўцаў» адчапіліся. Заява Цімафеева ў лістападзе 2024-га стала спробай яго рэанімаваць, а цяпер эстафету працягнула Вольга Бондарава.

Каментары9

  • Барадзед
    15.05.2025
    Они забыли, как в чвк Вагнер кувалдами головы разбивали, какие там главари неоязычники из расеи. Сами они этим грешат, с больной головы перекладывают на здоровую.
  • Багдан
    15.05.2025
    цяпер эстафету працягнула Вольга Бондарава

    А за ёй і Наша Ніва, якая мультыплікуе гэтыя памыі, якія інакш бы ведалі толькі нешматлікія падпісчыкі гэтай блазанкі.
  • мыся
    15.05.2025
    На ютубе полно видео от первого лица как Азов ведёт бои и проводит зачистки. Русским всегда предлагают сдаваться, их раненым оказывают помощь. И теперь это не батальон, а бригада специального назначения Азов. Они даже элементарных вещей не знают про Азов, а туда же, лезут строчить фейки.

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць