Здароўе33

Чаму вы ўвесь час стамляецеся? Магчыма, вам бракуе халіну

Халін — незаменнае пажыўнае рэчыва, якое змяшчаецца, напрыклад, у яйках і дапамагае змагацца са стомленасцю. Тлумачым, чаму нам усім варта павялічыць яго спажыванне і як гэта зрабіць.

Халін — гэта не вітамін і не мінерал, а асаблівае пажыўнае рэчыва, якое крытычна важнае для працы мозгу, печані і клетак. Ён роднасны вітамінам групы B (да нядаўняга часу яго называлі вітамінам В4) і ў вельмі малой колькасці выпрацоўваецца ў печані. Асноўная крыніца яго паступлення ў наш арганізм — ежа.

І хаця ў ЗША і краінах ЕС ужо вызначаныя сутачныя нормы спажывання халіну, у Беларусі такой рэкамендацыі да гэтага часу няма. У выніку большасць людзей атрымліваюць халін у недастатковай колькасці.

Чаму халін такі важны?

1. Падтрымка мозгу і псіхікі

Халін неабходны для сінтэзу ацэтылхаліну — нейрамедыятара, які рэгулюе памяць, настрой і працу цягліц. Ён таксама ўдзельнічае ў метыляванні ДНК — працэсе, важным для росту і развіцця клетак, асабліва ў перыяд цяжарнасці і ў нованароджаных.

Даследаванні паказалі, што ў людзей з высокім узроўнем спажывання халіну лепшая памяць, а рызыка дэменцыі і хваробы Альцгеймера ніжэйшая. Больш за тое, навукоўцы з Бергена выявілі магчымую сувязь паміж дэфіцытам халіну і павышанай трывожнасцю.

2. Абарона печані

Халін дапамагае транспартаваць тлушчы з печані. Без яго развіваецца неалкагольная тлушчавая хвароба печані, якая можа прывесці да запалення, пашкоджання органа і нават раку.

У жанчын падчас цяжарнасці халін з печані актыўна перадаецца плоду, асабліва ў яго печань і плацэнту. Таму халін важны як для здароўя маці, так і для правільнага развіцця дзіцяці.

3. Прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў

Халін зніжае ўзровень гомацыстэіну — амінакіслаты, якая павышае рызыку інсульту і інфаркту. Дэфіцыт халіну вядзе да назапашвання омацыстэіну і ўтварэння тромбаў.

Даследаванне, праведзенае ў 2023 годзе, паказала: чым вышэйшы ўзровень халіну ў рацыёне, тым ніжэйшая рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў, асабліва інсульту.

Як распазнаць недахоп халіну

Хоць большасць людзей не спажываюць дастаткова халіну, яго сур'ёзны дэфіцыт сустракаецца адносна рэдка. Аднак ён можа нанесці сур'ёзную шкоду.

Сімптомы дэфіцыту халіну:

1. Праблемы з печанню: гэта адна з галоўных прыкмет. Тлушчавая хвароба печані можа праяўляцца праз страту апетыту, слабасць і невытлумачальную страту вагі.

2. Туман у галаве: праблемы з канцэнтрацыяй ці памяццю могуць сведчыць пра недахоп халіну.

3. Стомленасць: дэфіцыт халіну можа выклікаць пачуццё стомленасці з-за парушэння сінтэзу ацэтылхаліну.

4. Болі ў цягліцах: халін важны для працы цягліц, і яго недахоп можа прывесці да дыскамфорту.

Як прадухіліць дэфіцыт халіну

Кожнаму чалавеку пажадана штодня атрымліваць пэўную колькасць халіну: дарослым — 400 міліграмаў, цяжарным — 480, жанчынам, якія кормяць грудзьмі — 520 міліграмаў.

Узбагаціць свой рацыён халінам можна пры дапамозе багатых на гэты мікраэлемент прадуктаў. Так, адно яйка (вагой 50-60 грамаў) дае каля 150 міліграмаў халіну — каля траціны сутачнай нормы для дарослага чалавека. Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Nutrients, засведчыла, што людзі, якія ядуць яйкі, атрымліваюць амаль у два разы больш халіну, чым тыя, хто яек не есць.

Але рэкардсменам па ўтрыманні халіну з'яўляецца смажаная ялавічная печань (418 міліграмаў на 100 грамаў), за ёй ідзе курыная печань (290 міліграмаў), рыбная ікра (285 міліграмаў), стэйк з ялавічыны (117 міліграмаў), вараныя соевыя бабы (107 міліграм), смажаная курыная грудка (72 міліграмаў).

Для вегетарыянцаў і веганаў могуць быць карысныя біялагічна актыўныя дабаўкі з халінам.

Такім чынам, халін — гэта не проста пажыўнае рэчыва, а ключавы элемент, які забяспечвае здароўе ўсяго арганізма. Папаўняючы яго дэфіцыт, вы павышаяце свае кагнітыўныя здольнасці, умацоўваеце печань і змяншаеце рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Каментары3

  • Барадзед
    15.05.2025
    Я ещё хоть куда.
  • Žvir
    15.05.2025
    A ŭ jakim vyhliadzie jeści tyja jajki ? Kažuć, što najliepš syrymi. Alie, pahadziciesia, spažyvajučy toj chalin z jajkami, vy nabiareciesia chaliesterynu...

    Ja addaŭ by pieravahu jalavičnaj piečani, stejku z jalavičyny, dy rybnaj ikry... I sto piaćdziasiat hramaŭ "Dzikaj vutki" jašče, kab dapamahčy straŭniku ŭsio toje pieratravić...
  • Застабільны імпартазамяшчальнік
    15.05.2025
    Пытанне да вучоных. Ці можна замяніць 400 грамаў соевых бабоў пераважна з варожых краін Паўночнай Амерыкі больш дасяжным у нашых краях гарохам? Я гатовы і кілаграм яго штодзённа з'ядаць.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты6

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

Вайна ў Іране пагражае апошнім азіяцкім гепардам — навукоўцаў вінавацяць у шпіянажы1

Памёр расійскі журналіст Уладзімір Малчанаў6

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА5

Беларус паехаў ваяваць за Расію з нашыўкай «Віцебск» ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты6

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць