Культура33

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і за Мінскам

Традыцыйныя танцы пад гармонік, ноч у палацы, канцэрт Іллі Шынкарэнкі, сямейны квэст «Адпачні з Купалам» — паглядзелі, як арыгінальна можна правесці ноч музеяў 17 мая.

Пагрузіцца ў творчасць Янкі Купалы

Сталічны літаратурны музей Янкі Купалы 17 мая запрашае стаць удзельнікамі інтэрактыўнай праграмы «100 і 1 ноч», прысвечанай 100-годдзю надання Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі і 120-годдзю пачатку яго творчай дзейнасці.

Абяцаюць сямейны квэст на тэму адпачынку, тэматычную выставу, а таксама разнастайныя жывыя выступы — напрыклад, арт-групы «Церніца» з батлеечным спектаклем «Купальская містэрыя» і фальклорнага калектыву «Крона» з майстар-класам па народных танцах і спевах.

Бонусам — рэтра-кіно з фондаў музея.

Кошт: 10 рублёў, але для дашкольнікаў уваход бясплатны.

Адзначыць з размахам 185-годдзе Францішка Багушэвіча

Яшчэ адна юбілейная дата, якую запрашае адсвяткаваць у сваіх сценах Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры — 185 гадоў з нараджэння пісьменніка Францішка Багушэвіча.

Адзначаць будуць маштабна: з лялечным тэатрам, танцамі, песнямі, квізамі, неонавым шоу і нават падарункамі для 50 першых наведнікаў.

Кошт: 20 рублёў.

Сустрэцца з унукам Коласа і патанчыць на канцэрце Іллі Шынкарэнкі

Музей Якуба Коласа ў сёлетнюю музейную ноч арганізуе ў сябе сустрэчу з унукам пісьменніка — Андрэем Міцкевічам. На гэта мерапрыемства варта рэгістравацца асобна. Усім, каму не хопіць месцаў, прапаноўваюць альтэрнатыву. Для дзяцей — майстар-класы па гліне і стварэнні значкоў, а таксама лекцыю па сталовым этыкеце.

Асобная разыначка праграмы 17 мая — вялікі вечаровы канцэрт спевака і папулярнага тыктокера Іллі Шынкарэнкі. Квіткі на яго таксама варта набываць асобна, кошт — 20 рублёў.

Навучыцца традыцыйным беларускім танцам

За межамі сталіцы цікавую праграму падрыхтаваў філіял Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый у Гомелі. У гэтым годзе яна заснаваная на сімволіцы птушкі пава ў нашых продкаў: «Паву, паўліна нашы продкі называлі райскай птушкай. Яе вышывалі на ручніках, пра яе спявалі ў песнях, а ў Неглюбцы на дзяўчыну, апранутую ў строй, казалі: ідзе як пава».

У гонар павы чакаецца цэлая серыя тэматычных майстар-класаў: пляценне саламянай птушкі-абярэгу, стварэнне лялькі-мотанкі «Птушка-радасць» і нават птушкі-выцінанкі.

Пад самую ноч у музеі пачнуць вучыць беларускім танцам пад гармонік. Дзе яшчэ можна за адзін вечар паспрабаваць навучыцца танчыць Лявоніху, Падыспань, Польку, Кракавяк і Базар?

Кошт: уваход вольны (але вітаецца данат)

Стварыць радавы герб

Ноч музеяў — яшчэ адна нагода з’ездзіць у адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі — Гродна. Мясцовы гісторыка-археалагічны музей у гэтым годзе заваблівае атмасферай кахання, якую плануюць стварыць тэматычнымі спектаклямі, выставай і гульнямі.

Асобная фішачка — майстар-клас па стварэнні радавога герба. Унікальная магчымасць займець свой уласны герб, нават калі ў вашых продкаў ніколі не было нічога падобнага. Вялікая гісторыя і новая традыцыя можа пачацца з вас!

Кошт: ад 10 да 35 рублёў

Прадэгуставаць стравы з паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку арганізоўвае сапраўдную званую вячэру, на якой наведнікі змогуць пачаставацца стравамі, што згадваюцца ў паэме «Пан Тадэвуш».

Акрамя гэтага, вас навучаць гатаваць сапраўдныя беларускія традыцыйныя напоі. Гучыць крута, тым больш і ўваход на імпрэзу бясплатны.

Вільня

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча

Сёлетняя тэма імпрэзы — «Беларускі маляваны вырай». Праграма мерапрыемстваў пачнецца ў сярэдзіне дня кірмашом майстроў. Пасля абяцаюць гутарку з рэжысёрам спекталя «Мальовані слова / Маляваныя словы» і паказ фільма з унікальнымі кадрамі з экспедыцыі, якая даследавала жыццё і лёс Алены Кіш і Марыі Прымачэнка. Далей у планах — выстава, майстар-класы, канцэрт і танцы пад жывую музыку.

Уся праграма тут.

Варшава

Музей Вольнай Беларусі

Цэнтральнай падзеяй імпрэзы стане выстава «Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч», якая будзе праходзіць з 12.00 да 00.00.

Пяць беларускіх гісторыка-культурных артэфактаў, набытых рознымі ініцыятывамі ў эміграцыі, упершыню будуць аб’яднаныя ў агульны выставачны праект і прадстаўлены толькі адзін раз і толькі на адзін дзень — на гэтай выставе.

Ініцыятыва MALDZIS, Клуб беларускіх мецэнатаў пры Беларускай Радзе культуры і Музей Вольнай Беларусі прэзентуюць свае апошнія здабыткі:статут ВКЛ, выдадзены ў 1693 годзе; кнігу «Пэрэгрынацыя» Мікалая Крыштафа Радзівіла, надрукаваную ў 1614 годзе; дзве Радзівілаўскія мапы ВКЛ XVII стагоддзя; сакрэтны ліст берасцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў часы першага падзелу Рэчы Паспалітай і набыты Музеем Вольнай Беларусі.

Акрамя выставы будзе працаваць дзіцячая пляцоўка «Кабінет картографа».

У 21.00 абяцаюць канцэрт CHORNABROVA і Lera Dele (Koob Dele).

Беласток

Ноч музеяў у Беластоку абяцае быць мабільнай і мультыінстытуцыянальнай, у планах — пікнік на даху Оперы, візіт у філармонію, наведванне некалькіх музеяў і мастацкай галерэі, а напрыканцы — канцэрт Кацярыны Ваданосавай.

Імпрэзу ладзіць ініцыятыва «Актыўнымі Быць Файна».

Пачынаецца яна ў 15 гадзін з Пікніка на даху Оперы (збор — перад галоўным уваходам у Оперу, ul. Odeska 1), у 17 чакаецца візіт у Оперу і Філармонію Падляскую. Завершыце вечар у мастацкай атмасферы з выставай «Zwierzyniec w sztuce» і канцэртам Кацярыны Вадонасавай (у 23.00).

Удзел свабодны, але патрэбна рэгістрацыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Віленчук
    15.05.2025
    А дзе Вільня???
  • Лабус
    15.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Валенты
    16.05.2025
    Музей Міцкевіча не знайшоў беларускамоўнага супрацоўніка?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага19

Праўладны аналітык Шпакоўскі спрабуе патлумачыць, што хацеў Лукашэнка ад ЗША13

Выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. І я б была рада, калі б вывезлі кагосьці іншага18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі54

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць