У Беларусь не могуць пералічваць аліменты з Расіі. І рашыць праблему пакуль не ўдаецца
Абмежаванне на пераводы грошай за межы Расіі закранула і беларускіх бацькоў, якія чакаюць аліменты.

Аліменты з Расіі апошнія гады не могуць пералічаць на беларускія банкаўскія рахункі. Праблему ўзнялі на пасяджэнні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 14 мая.
«Расійскай Федэрацыяй у заканадаўства аб супрацьдзеянні легалізацыі даходаў [атрыманых злачынным шляхам] і фінансаванні тэрарызму ўнесена агульная забарона на тое, каб грашовыя сродкі, якія паступаюць на рахункі судовых прыставаў Расійскай Фэдэрацыі, пералічаліся кудысьці за межы Расійскай Федэрацыі наўпрост», — патлумачыў міністр юстыцыі Яўген Каваленка.
Гэтыя змены ўступілі ў сілу ў студзені 2023 года.
Праблема менавіта з пераводам грошай у Беларусь, а не іх спагнаннем з даўжнікоў, падкрэсліў чыноўнік.
Ён дадаў, што Мінюстам Расіі падрыхтаваны адпаведны праект федэральнага закона, каб змяніць сітуацыю на карысць беларускіх атрымальнікаў аліментаў. Але калі змены прымуць, невядома.
Праблему чыноўнікі ўздымалі і летась, звязваліся з расійскім Мінюстам, але рашыць яе за гэты час так і не ўдалося. Тады намесніца міністра юстыцыі Наталля Філіпава казала, што, каб атрымаць аліменты, некаторыя беларусы едуць у бліжэйшыя рэгіёны Расіі, напрыклад у Смаленскую вобласць, і там адкрываюць банкаўскія рахункі.
Падобным чынам дзейнічаюць і беларускія прадпрыемствы, каб атрымаць грошы ад расійскіх даўжнікоў, — адкрываюць рахункі на тэрыторыі Расіі. «Па лініі Міністэрства прамысловасці, «Белнафтахіма» гэты алгарытм ужо адпрацаваны», — адзначыў Каваленка на нядаўнім пасяджэнні.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары