Грамадства33

«Бачыў Сяргея на калідорах у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі

Аўтара ютуб-канала «Краіна для жыцця» затрымалі падчас перадвыбарнага пікету ў Горадні роўна чатыры гады таму, 29 траўня 2020 года. «Свабода» паспрабавала рэканструяваць тое, у якіх умовах Ціханоўскі знаходзіцца цяпер.

 Сяргей Ціханоўскі. Архіўнае фота

Пасьля затрыманьня ў Горадні Сяргея Ціханоўскага перавезьлі ў Менск, дзе зьмясьцілі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. 18 жніўня яго накіравалі ў сьледчую турму Жодзіна, дзе Ціханоўскі знаходзіўся да пачатку гомельскага суду.

14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня. Пасьля прысуду ён спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дабавілі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года. Ад яго няма зьвестак 445 дзён.

«Свабода» паспрабавала рэканструяваць умовы і штодзённы графік Сяргея Ціханоўскага на падставе сьведчаньняў былых вязьняў жодзінскай турмы і той інфармацыі, якая даходзіць адтуль на волю.

Сяргей Ціханоўскі на пікеце ў Горадні 29 траўня 2020 году, незадоўга да затрыманьня

5:00. Пад’ём

Паводле былых зьняволеных, пад’ём у жодзінскай турме для вязьняў у карцарах і штрафных ізалятарах звычайна адбываецца а 5-й гадзіне раніцы. Для ўсіх іншых — на гадзіну пазьней. Пра тое, што Сяргей Ціханоўскі часта бывае ў ШЫЗА, «Свабодзе» расказаў былы жодзінскі вязень Антон (імёны ўсіх суразмоўцаў у гэтай публікацыі зьмененыя ў мэтах іхнай бясьпекі. — РС).

«Палітычных трымаюць у «адзіночках», асобна ад астатніх сядзельцаў, яны цалкам ізаляваныя. Даволі даўно, здаецца, на самым пачатку 2023 году, я бачыў Сяргея «на калідорах». Мы ж глядзім БТ, таму ведаем, што адбывалася ў 2020-м, нас прымушаюць глядзець прапагандысцкія перадачы. Таму я ўяўляю, як ён выглядаў. Па «сарафанным радыё» чуў, што Ціханоўскі пастаянна знаходзіцца то ў ШЫЗА, то ў карцары. Там умовы вельмі суровыя», — кажа Антон.

5:10. Гігіена

Адразу пасьля пад’ёму вязень ШЫЗА ў Жодзіне абавязаны падняць нары і прышпіліць іх да сьцяны. Ахоўнік перадае сродкі гігіены праз акенца ў мэталічных дзьвярах. Гэта станок для галеньня і кавалак мыла. За неахайны вонкавы выгляд зьняволены можа атрымаць дадатковае спагнаньне.

«Ваду на ноч перакрываюць, даюць толькі пасьля 6-й раніцы, калі засьцелім ложкі», — расказвае былы вязень жодзінскай турмы Андрэй.

Агульная камэра ў глыбоцкай калёніі, ілюстрацыйнае фота

5:30—6:00. Сьняданак

Па словах былых вязьняў, на сьняданак у камэру прыносяць звычайна кашу і гарбату. Каша, часьцей за ўсё, зь сечкі ці прасяная. Два разы на тыдзень на сьняданак дадаткова даюць яйка.

8:00. Праверка

Ператрус, агляд рэчаў, вобшук самога зьняволенага. Яго на гэты час выводзяць у калідор і ставяць тварам да сьцяны. Затым у камэру выліваюць вядро вады з хлёркай, якую пасьля выхаду канваіраў трэба сабраць.

«Мне вылівалі на падлогу вядро вады з хлёркай штораніцы. Гэта жах — сьлязяцца вочы, жудасны смурод. Я чалавек даволі загартаваны, «прожжёный» — адседзеў за дзьве «ходкі» «дзясятачку» (10 гадоў. — РС), прывык да турэмных умоваў. Не ўяўляю, як гэта вытрымліваюць звычайныя людзі. А палітычныя ж не вылазяць з ШЫЗА. Ім спачуваюць нават самыя кончаныя крымінальнікі», — расказвае былы вязень Антон.

Турэмнае харчаваньне ў віцебскай калёніі, ілюстрацыйнае фота

12:00. Абед

Як гавораць былыя вязьні турмы ў Жодзіне, на абед там звычайна даюць суп. Прычым вельмі часта гэта юшка з кількі. Другая страва звычайна — тушаная капуста, макарона. Зрэдку вадкае бульбяное пюрэ, кампот ці кісель. Раз на тыдзень можа быць катлета.

12:30—17:00. «Вольны час»

«Там проста сабачы холад! Цябе апранаюць у адмысловую сынтэтычную «шкляную» робу. І карцар, і ШЫЗА знаходзяцца ў сутарэньні, гэта вельмі вузкія памяшканьні, прыкладна 3 крокі на 9. Ты ўвесь час стаіш альбо ходзіш, рухаесься, прысядаеш ад холаду. Заваранае акенца на ўзроўні зямлі, сьвятло не трапляе. Ёсьць унітаз і бэтонны слупок пасярод камэры. Але сядзець на ім можна, толькі калі прыносяць ежу. Прысядзеш — падоўжаць тэрмін утрыманьня ў карцары», — расказвае пра тое, чым займаюцца ў камэрах жодзінскія вязьні ў свой «вольны час», былы зьняволены Антон.

20-30 хвілін на шпацыр

«На прагулкі зрэдку выводзяць, хвілін на 20-30. Калі вядуць па калідоры, трэба напалову сагнуцца, рукі ў кайданках ззаду. Я на волі доўга ня мог пазбавіцца звычкі згінацца, калі праходзіў празь дзьверы. Дворык для прагулак — бэтонная клетка, процьма перагародак, кратаў, каб арыштанты не перамаўляліся і не перакідваліся запіскамі», — успамінае іншы былы вязень Жодзіна.

Сяргей Ціханоўскі падчас судовага працэсу ў гомельскай калёніі, сьнежань 2021

17:00. Вячэра

Стравы часта паўтараюць тыя ж, што вязьням прыносілі на абед. Можа ня быць супу. Посуд пасьля вячэры трэба здаць канваірам.

17:30— 20:00. Другі «вольны час»

«У бэтоннай клетцы ШЫЗА пачынае «ехаць дах». Зусім маленькае памяшканьне; ня ведаю, як бы там адчуваў сябе чалавек з кляўстрафобіяй. Ад пастаяннага холаду выспацца немагчыма, сон урыўкамі. І ў галаву прыходзяць нейкія дурныя думкі. Час цягнецца вельмі марудна. У мяне адзін раз здарылася панічная атака: лёг на падлогу, роў, тросься. Мяне тады моцна пабілі. Стан быў жудасны. Я доўга адыходзіў пасьля таго ШЫЗА», — прызнаецца Андрэй, які ўжо выйшаў з жодзінскай турмы на волю.

20:00. Другая праверка

«Ператрусы па некалькі разоў штодня адбываліся з аўчаркай, якая заходзіла ў камэру першай. Потым нас выводзяць на калідор. Правяраюць таксама, ці ў камэры чыста. Вязьні павінны прыбірацца па чатыры разы на дзень», — расказвае былы вязень Антон.

Суд у справе Ціханоўскага ў Магілёве, 2020

21:00. Адбой

Канваір адшпільвае нары. Палітзьняволеным у ШЫЗА матрац, коўдру і падушку, па словах былых вязьняў, звычайна не даюць альбо даюць праз раз. Усю ноч у камэры гарыць сьвятло, канваіры раз-пораз зазіраюць унутр праз акенца ў дзьвярах. Могуць разбудзіць зьняволенага, калі ёсьць каманда ад адміністрацыі або калі самі захочуць гэта зрабіць.

«Адзін раз мне давалі матрац на ноч, другі — не. Ад холаду спаць немагчыма», — успамінае былы вязень Андрэй.

У розныя гады праз турму № 8 прайшлі праваабаронца Алесь Бяляцкі, былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, актывісты Зьміцер ДашкевічВасіль Парфянкоў, Дзьмітры Паліенка, блогеры Эдуард Пальчыс і Ігар Лосік, палітыкі Мікола Статкевіч і Марыя Калесьнікава, журналісткі Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова, Анджэй Пачобут ды іншыя.

Сёньня ў Жодзіне ўтрымліваюць тры дзясяткі палітвязьняў. Акрамя Сяргея Ціханоўскага, гэта журналіст Дзяніс Івашын, анархісты Ігар АліневічМікалай Дзядок, Яўген Рубашка, эколяг Міхаіл Кучук і іншыя.

Каментары3

  • Аматар наркамаўкі
    29.05.2024
    Ад чытання тарашкевіцай хутка пачаўся галаўны боль, давялося закрыць артыкул так і не дачытаўшы…
    Навошта вы так над чытачамі здзекваіцеся?!
  • Шуба качанавай
    29.05.2024
    Усе амаль хто па справе Зельцара (за выключэннем адзінкавых выпадкаў) амаль год на жодзіна прасядзелі. У кожнай камеры яны былі.
  • Сток
    29.05.2024
    Имея опыт работы вертухаем и зная всё изнутри, и имея садистские наклонности помноженные на патологическую жажду мести Он сделала всё, чтобы превратить тюрьмы в пыточные.  Даже не сомневаюсь, что Он лично распоряжался как издеваться над политическими заключёнными. 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі5

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовую расіянку ў Турцыі асудзілі на 15 гадоў за тое, што яна пакінула немаўля ў прыбіральні аэрапорта4

Беларускую 20-рублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 15 тысяч рублёў

Хлопец спявае пад дзвярыма былой дзяўчыны серэнады. Кепска ўсім1

У Польшчы беларуса судзяць за перавозку мігрантаў, што была 25 гадоў таму

Зяленскі: Крокам да завяршэння вайны можа стаць вызваленне ўсіх украінскіх палонных

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч4

Старэйшы сын Надзеі Скардзіна пачаў займацца біятлонам ФОТА7

Стала вядома, як будзе вяшчаць «Белсат» з сакавіка5

Прэзідэнт Літвы лічыць магчымым уступленне Украіны ў ЕС праз пяць гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі5

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць