Грамадства5151

Разборкі ў КР працягваюцца: Латушка з пазіцыі сілы змяняе статут КР, блок Пракоп’ева супраціўляецца 

Каардынацыйная рада трэцяга склікання так і не паспела пачаць паўнавартасную працу, як зноў апынулася ў цэнтры скандалу. Зрэшты, скандал якраз і звязаны з вызначэннем таго, па якіх правілах гуляць.

Павел Латушка сабраў кааліцыю, якая аб'яднала 66% сяброў Каардынацыйнай рады

Паспрабуем максімальна схематычна пераказаць сэнс непаразуменняў.

У свой час у статут Каардынацыйнай рады другога склікання запісалі пункт, паводле якога нельга спалучаць «міністэрскую» пасаду ў кабінеце Святланы Ціханоўскай і статус дэпутата КР.

На цяперашніх выбарах перамагла фракцыя Паўла Латушкі — а Латушка якраз не адпавядае гэтаму правілу аб сумяшчэнні пасадаў. Зрэшты, такая ж сітуацыя з Алінай Коўшык з фракцыі «Еўрапейскі выбар».

І што далей? Пяць фракцый (агулам гэта 66% складу КР — гэта каманда Латушкі i рух «За Свабоду», «Еўрапейскі Выбар», «Незалежныя Беларусы», «Воля», «Хопіць Баяцца») вырашылі змяніць статут Каардынацыйнай рады. Хутчэй, не змяніць, а проста адмяніць стары і ўвесці новы.

Гэтаму супраціўляецца «апазіцыя» — блок Пракоп’ева-Ягорава, «Моладзевы наступ» і каманда Розы Турарбекавай «Наша справа».

Ягораў як спікер Каардынацыйнай рады другога склікання адстойвае стары статут, распрацаваны пры ім — але цяпер ён проста дэпутат, ды яшчэ і знаходзіцца ў меншасці, таму незразумела, як пры галасаванні можа здабыць перамогу.

Што адбываецца цяпер? Праводзіцца ўнутранае галасаванне ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады. Кааліцыя, сабраная вакол Латушкі, з пазіцыі сілы настойвае на сваіх правілах і сваім рэгламенце. Выбары спікера таксама плануюць праводзіць па новай формуле.

«Увогуле сітуацыя для нас як для «апазіцыі» вельмі цяжкая, бо альбо ты гуляеш з імі, альбо не гуляеш зусім», — прызнае апазіцыйны «Моладзевы наступ».

Каментары51

  • Сакавік
    15.06.2024
    Дайце ўладу я вам гавару
  • Acab
    15.06.2024
    Спадар былы міністар спеваў і скокаў супраць спадара былога сумленнага рэстаратара (няіранічна). Во на каго людзей ператварае палітыка. Сумна згубіць высокаякасныя якасныя паслугі спадара Пракоп'ева.
    Трэба аднак заўважыць, што змусіў сумленнага прадпрымальніка ператварыцца на палітыка ціск рэжыму,
  • Acab
    15.06.2024
    Дзелім міністэрскія пасады. Не займацьмуся матэматыкай, але спытаюся, а чым ласая міністэрская пасада, што вакол яе такая валтузьня?

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →