Грамадства66

Дзве гадзіны на вышцы і 3000 еўра на суды. Як беларус амаль 4 гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве

Ягор Міхалькевіч — той самы беларус, які залез на вышку ў Вільні з бел-чырвона-белым сцягам. У размове з Радыё Свабода ён расказаў падрабязнасці сваёй гісторыі.

«Паліцыя звярнула на мяне ўвагу толькі праз 2 гадзіны», — прыгадвае Ягор Міхалькевіч падзеі 17 чэрвеня, калі ён залез на вышку мабільнага аператара ў Вільні. З сабой беларус узяў нацыянальны сцяг. Такім чынам Ягор хацеў звярнуць увагу на праблему — з 2020 году ён просіць у Літве міжнародную абарону, але так пакуль яе і не атрымаў. Спачатку адмаўляе Дэпартамент міграцыі, пасля суд становіцца на ягоны бок, пасля зноў адмова.

Ягор кажа, што амаль 4 гады жыве як просьбіт статусу ўцекача. Гэта накладае шэраг абмежаванняў. Напрыклад, нельга мець рахунак у банку, афіцыйна працаваць.

«Я прыехаў у жніўні 2020 года і адразу падаўся на мяжы на міжнародную абарону. Праз паўгода мне выдалі адмоўнае рашэнне, і я пачаў судзіцца. У першай інстанцыі прайграў. Пасля была апеляцыя ў вышэйшы адміністрацыйны суд, я яго выйграў, справу вярнулі ў міграцыю на разгляд. І яны два гады маўчалі», — расказвае Ягор.

У Дэпартаменце міграцыі Літвы, па ягоных словах, спасылаліся на занятасць і прапаноўвалі рабіць працоўную візу. Потым была акцыя пратэсту пад будынкам міграцыйнай службы ад іншага беларуса, да якой Ягор далучыўся. Праз тры месяцы яму зноў адмовілі ў міжнароднай абароне і ён зноў пайшоў у суд.

«Першую інстанцыю я зноў прайграў, а па апеляцыі ў больш высокай інстанцыі выйграў. Аднак там была фармулёўка, што справу зноў вернуць у суд першай інстанцыі. І яго я зноў прайграў, неўзабаве будзе зноў апеляцыя ў судзе больш высокай інстанцыі», — тлумачыць Ягор.

Яшчэ раней беларус выйграў суд з Дэпартаментам міграцыі праз тое, што ён не выканаў рашэння адміністрацыйнага суду (дакументы аб судовых рашэннях Міхалькевіч перадаў у рэдакцыю. — РС). Атрымаў кампенсацыю ў 1100 еўра. Кажа, што толькі адвакат на гэтым працэсе каштаваў яму 1400 еўра. А агулам на суды, як сцвярджае Ягор, ён патраціў каля 3000 еўра.

Праца ў штабе Бабарыкі і ўцёкі з Беларусі

Ягору 37 гадоў, ён са Светлагорску. Расказвае, што ў 2020 годзе актыўна ўключыўся ў выбарчую кампанію, стаў супрацоўнічаць са штабам Віктара Бабарыкі. Да гэтага працаваў сам на сябе як інжынэр тэхналагічных працэсаў. Па адукацыі ён праграміст.

«Я быў у камандзе Бабарыкі ў Светлагорску, дапамагаў збіраць подпісы. Потым раздавалі людзям маскі, ваду. Друкаваў матэрыялы. Калі Віктара пасадзілі і сталі граміць штаб, я перайшоў у каманду «Честных людей«. Мусіў быць сябрам выбарчай камісіі. Я панёс дакументы ў выканкам, і мяне затрымалі на суткі да высвятлення асобы», — прыгадвае Ягор.

Суразмоўца расказвае, што таксама ён друкаваў матэрыялы для стэндаў з кандыдатамі.

«Яшчэ не прайшлі выбары, і ўжо пачалі «вінціць« людзей. Прыйшлі з ператрусам да бацькоў, бо я друкаваў улёткі, іншыя матэрыялы. Стала зразумела, што можна атрымаць тэрмін. Я паехаў на мяжу з Эстоніяй праз Расею, але ФСБ вярнула мяне назад. Выбары я правёў у віцебскім ізалятары часовага ўтрымання, агулам некалькі дзён. Потым мяне выпусцілі пад абавязанне зʼявіцца ў суд у адміністрацыйнай справе», — кажа Ягор.

Пасля яму на вочы трапіўся выступ літоўскай міністаркі ўнутраных спраў Агне Білатайце, якая выказвалася пра дапамогу палітычна актыўным беларусам са статусам уцекача. Таму вырашыў паехаць у Літву.

Спроба атрымаць прытулак у Эстоніі

У 2022 годзе Ягор працаваў наладчыкам абсталяваньня на ткацкім прадпрыемстве ў Вільні. Легальна атрымліваў заробак. Аднак тады, кажа суразмоўца, у Літве выйшаў закон, які абавязваў працадаўцаў выплочваць заробкі супрацоўнікам толькі на банкаўскую картку.

«На Новы год я паехаў да сябра ў Эстонію, сабраў усе дакументы і рэчы і пайшоў у паліцыю. Апісаў сітуацыю, што працаваць не магу. А там якраз быў мігранцкі крызіс, у месцах утрымання мігрантаў тварыўся жах. Паўгода я правёў у дэпартацыйным ізалятары. Пасля мяне вярнулі ў Літву», — прыгадвае Ягор.

Умовы ўтрымання, кажа, былі кепскія. Зараз у Літве Ягор, паводле ягоных жа словаў, працуе нелегальна.

«Я не жыву ў жабрацтве, мне дапамагаюць людзі, я зарэкамендаваў сябе добрым спецыялістам», — кажа Ягор.

Пра Літву мужчына адгукаецца добра: зʼявіліся знаёмыя, пачалі дапамагаць.

«Першыя два гады было складана, бо гэта такі паўлегальны стан. Пасля зʼявіліся знаёмыя, ацанілі як добрага спецыяліста, стала лягчэй. Шмат чаго, вядома, упіраецца ў грошы, тады і адваката сабе можна дазволіць. За паўгода працы на прадпрыемстве я добра літоўскую мову пачаў разумець. Зараз жа ўжо страчваю навык», — кажа Ягор.

На вышку беларус залез, бо «іншыя спосабы ўжо не працавалі». Кажа, што наступстваў пакуль не было, бо ягоныя дзеянні не прынеслі ніякай шкоды.

«Я сам злез, сілай мяне не спускалі адтуль, паліцыя апытала», — кажа Ягор.

Пакуль ён не вызначыўся дакладна, што будзе рабіць, калі суд ці міграцыя адмовяць чарговы раз.

У Дэпартаменце міграцыі Літвы адмовіліся каментаваць гісторыю Ягора, спасылаючыся на заканадаўства аб абароне персанальных звестак.

«Дэпартамент міграцыі не дае ніякай інфармацыі адносна юрыдычнага статусу і іншых асабістых звестак датычна грамадзян», — адзначылі ў ведамстве.

Там падкрэсліваюць, што структура «заўсёды выконвае закон і судовыя рашэнні».

Каментары6

  • некрасов
    19.06.2024
     права на родине нужно было "качать" до 2020 года. 
  • Под шумок
    19.06.2024
    Судя по статье Егор в Беларуси ни сделал ни чего плохого от чего нужно было ломиться в Литву.
  • Влад
    19.06.2024
    А с какого перепугу Литва каждому встречному-поперечному будет статус давать? На родине этого белоруса всё устраивало даже не до 20-го, а до 22-го!

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў2

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN11

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі30

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →