Спорт

Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца ў сусветным рэйтынгу

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца ў адзіночным разрадзе ў абноўленым сёння сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэта паўтор яе рэкорднага дасягнення ў кар'еры, якое было зафіксавана ў кастрычніку 2009 года.

За мінулы тыдзень дзякуючы выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 20-гадовая беларуска ўзнялася ў класіфікацыі WTA на адзін радок, выштурхнуўшы з шасцёркі наймацнейшых расіянку Алену Дзяменцьеву, якая апусцілася з 5-га радка на 7-ы.

На вяршыні сусветнага рэйтынгу засталася амерыканка Серэна Уільямс,

ужо пяты раз стала пераможцай Australian Open. Нагадаем, што ў драматычным чвэрцьфінальным паядынку менавіта Серэна Уільямс выбіла з барацьбы беларуску.

Цалкам дзясятка наймацнейшых тэнісістак планеты выглядае так:

1. Серэна Уільямс (ЗША) – 9195 балаў
2. Дзінара Сафіна (Расія) – 6480
3. Каралін Вазняцкі (Данія) – 5995
4. Святлана Кузняцова (Расія) – 5861
5. Вінус Уільямс (ЗША) – 5526
6. Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 4960
7. Алена Дзяменцьева (Расія) – 4705
8. Алена Янкавіч (Сербія) – 3845
9. Агнешка Радваньска (Польшча) – 3605
10. Лі На (Кітай) - 3500.

У сакавіку 2009 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры прабілася ў дзесятку наймацнейшых тэнісістак свету і пратрымалася ў ёй да канца мінулага сезона.

Раней з беларусак у дзесятку сусветнай класіфікацыі ўдавалася прабівацца

толькі Наталлі Зверавай, якая ў сярэдзіне 1980-х гадоў дабіралася да 5-га радка.

З іншых нашых суайчынніц у першую сотню ўваходзіць толькі Вольга Гаварцова – 55-е месца. У другой сотні яшчэ тры беларускі - Настасся Якімава (108), Дар'я Кустава (119) і Кацярына Дзегалевіч (156).

Становішча ў першай дзесятцы чэмпіёнскай гонкі WTA новага сезона, тут улічваюцца толькі дасягненні 2010 года, такое:

1. Серэна Уільямс (ЗША) – 2320
2. Жусцін Энен (Бельгія) – 1600
3. Чжэн Цзя (Кітай) – 970
4. Лі На (Кітай) – 961
5. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 700
6. Яніна Вікмаер (Бельгія) – 620
7. Алена Дзяменцьева (Расія) – 570
7. Марыя Кірыленка – 570
9. Алена Бандарэнка (Украіна) – 560
10. Надзея Пятрова (Расія) – 502.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі4

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі4

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць