Свет55

«Ён можа прыехаць у Кіеў». Зяленскі адказаў Пуціну на прапанову сустрэцца ў Маскве

Прэзідэнт Украіны адхіліў запрашэнне Уладзіміра Пуціна прыехаць у Маскву для перамоваў, замест гэтага прапанаваў расійскаму кіраўніку прыехаць у Кіеў. Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю ABC News, піша «Украінская праўда».

Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

«Ён можа прыехаць у Кіеў. Я не магу ехаць у Маскву, калі мая краіна штодня знаходзіцца пад ракетным абстрэлам. Я не магу ехаць у сталіцу гэтага тэрарыста. Пуцін разумее гэта», — сказаў Зяленскі.

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, прапанова Пуціна выглядала як спосаб адкласці рэальную сустрэчу.

«Ведаеце, калі чалавек не хоча сустракацца падчас вайны, ён, вядома, можа прапанаваць нешта, што будзе прымальна для мяне або для іншых», — адзначыў Зяленскі.

Раней Пуцін заявіў, што ён не збіраецца ехаць кудысьці для правядзення перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, але гатовы сустракацца ў Маскве.

«Украіна хоча сустрэчу, я гатовы, прыязджайце, мы забяспечым умовы для працы і бяспеку. Атрымліваецца, што мы гатовыя, але вы прыязджайце», сказаў Пуцін учора падчас выступу на Усходнім эканамічным форуме.

Каментары5

  • Навошта
    06.09.2025
    Ну тое што адмаўляецца ехаць, яшчэ можна зразумець. Але навошта абражаць - незразумела. Трэба называць ворага, якога не здолен адалець, моцным і мудрым. Калі не можаш, то хоць не абражай. Але не, базар увогуле не фільтруе.
  • Filipp
    06.09.2025
    Адчуваецца школа "КВН".
  • Барадзед
    06.09.2025
    Filipp, путлера, как плененного фашиста, с позором проведут по улицам Киева, ткнут носом в каждый разрушенный дом, сфотографируют на фоне выставленной сгоревшей рашистской военной техники.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ3

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць