Спорт1515

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу

У першым матчы групы C беларуская зборная прайграла ў Пірэі камандзе Грэцыі з лікам 1:5.

Герман Баркоўскі, які забіў сёння адзіны беларускі гол

Ужо ў першым тайме гаспадары ажно чатыры разы забілі галы ў вароты Паўла Паўлючэнка. Пасля перапынку яны адзначыліся яшчэ раз, а Герман Баркоўскі толькі здолеў з пенальці адыграць адзін гол.

У іншым сённяшнім матчы групы C зборная Даніі ў Капенгагене згуляла ўнічыю з Шатландыяй — 0:0.

У другім туры турніру 8 верасня беларусы «дома» (гульня пройдзе ў венгерскім Залаэгерсегу) прымуць Шатландыю, а Грэцыя сустрэнецца з Даніяй у Пірэі.

Чэмпіянат свету 2026 года ўпершыню ў гісторыі пройдзе адразу ў трох краінах — ЗША, Мексіцы і Канадзе, і ўпершыню ў фінале будуць удзельнічаць 48 каманд замест ранейшых 32.

Пераможцы 12 адборачных еўрапейскіх груп выйдуць на чэмпіянат свету напрамую. Каманды ж, якія зоймуць другія месцы, будуць гуляць у стыкавых матчах.

Каментары15

  • ...
    06.09.2025
    Ну и ладненько. Надеюсь, что все остальные игры будут примерно такими же или даже разгромнее.
  • Ф
    06.09.2025
    Маўчыце, злапыхацелі! Не для вас, бэчэбэшнікаў, яны граюць, а для Дзяржавы!
  • Zgl
    06.09.2025
    А ці каментатар падчас матча не растлумачыў, што "ну, зараз не атрымалася, ну, а вось, а далей дзьве гульні дома, там ужо дадуць рады, бо родныя муры дапамагаюць, дык а што там Данія ці Шатландыя ў параўнанні з савецкай школай, а пасля і Грэцыі, у іх там нейкія, напэўна, праблемы з чымсці будуць, сёння проста трошкі не пашэнціла (5 гадоў! болей грэкам проста лянота было забіваць), рэванш зробяць... дый група выглядае цалкам прахадной для Нашых хлопчыкаў у чырвона-зялёным"?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць