Грамадства

Суд над журналістам Ігарам Ільяшом зноў прыпынілі

Суд над журналістам Ігарам Ільяшом у Мінскім гарадскім судзе прыпынілі да 12 верасня, паведамілі ў фэйсбуку ягоныя сваякі.

Ігар Ільяш

Перапынак абвясцілі пасля пасяджэнняў 4 і 5 верасня, на якіх агучвалі вынікі псіхалінгвістычнай экспертызы яго аналітычных артыкулаў. Эксперты шукалі ў тэкстах прыкметы «дыскрэдытацыі Беларусі».

Працэс над Ігарам Ільяшом пачаўся 21 лютага. Яго абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). У відэа, паказаным дзяржаўнымі СМІ пасля затрымання, ён казаў, што яго пераследуюць за інтэрв’ю незалежным СМІ, прызнаным уладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Сам Ільяш хадайнічаў, каб экспертызу праводзіў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, але суд адхіліў просьбу.

Ігар Ільяш — муж журналісткі Кацярыны Андрэевай, асуджанай у 2020 годзе пасля стрыму з плошчы Пераменаў. Спачатку яна атрымала 2 гады турмы, пазней яе прыгаварылі па новай справе за «здраду дзяржаве» да 8 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі. 

Самога Ігара Ільяша затрымалі ў кастрычніку 2024 года. У ліпені гэтага года ён адзначыў за кратамі сваё 37-годдзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ3

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць