Спорт

Гульцы зборнай Уругвая пабіліся з фанатамі Калумбіі пасля прайгранага паўфіналу Кубка Амерыкі ВІДЭА

На палях Злучаных Штатаў ідзе да завяршэння Кубак Амерыкі па футболе.

Дарвін Нуньес у чорнай майцы ідзе ў бой. Скрыншот відэа

Ноччу ў Шарлоце (Паўночная Караліна) адбыўся другі паўфінал, у якім сустракаліся Уругвай і Калумбія. Калумбія выйграла 1:0, згуляўшы цэлы тайм у меншасці.

Пасля заканчэння сустрэчы адбылася бойка паміж футбалістамі зборнай Уругвая і калумбійскімі заўзятарамі, пры гэтым уругвайцы падчас канфлікту падняліся на трыбуны.

На кадрах бачна, як у бой ідуць лідар «Ліверпуля» Дарвін Нуньес і Рональд Арауха («Барселона»).

Калумбія ўпершыню за 23 гады выйшла ў фінал, дзе згуляе з Аргенцінай Ліянеля Месі. Матч пачнецца а 3-й гадзіне ў раніцу на панядзелак.

Кубак Амерыкі — найстарэйшае міжнароднае спаборніцтва ў свеце. Ён упершыню быў праведзены ў 1916 годзе, г.зн. на 14 гадоў раней за чэмпіянат свету і на 44 гады раней за чэмпіянат Еўропы.

Аргенціна і Уругвай выйгравалі Кубак па 15 разоў, Калумбія толькі аднойчы, у тым самым 2001 годзе.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

Усе навіны →
Усе навіны

Гады ідуць, а цэны растуць. Як у Беларусі падаражэлі народныя аўтамабілі3

Галоўны рэдактар «Прессбола» пра адкрыццё Алімпіяды: Геі і лесбіянкі ўволю паздзекаваліся са святых5

Павел Дураў заявіў, што быў донарам спермы і цяпер мае сотню дзяцей1

Улады ЗША і іншых краін заклікаюць сваіх грамадзян пакінуць Ліван. Бейрут у чаканні ўдару

У Венесуэле ўспыхнулі масавыя пратэсты. Дэманстранты ў адным з гарадоў знеслі помнік Уга Чавесу ВІДЭА6

Пасля трох дзён спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях лідзіруюць японцы

Пяць «інсайдаў» пра апазіцыю, якія можна даведацца з інтэрв’ю на АНТ даносчыцы Цішкевіч26

Латвія перадасць Украіне 100 дронаў, сродкі на якія сабрала кіраўніца латвійскага МЗС6

Аліна Змушка заняла ў алімпійскім фінале восьмае месца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

Галоўнае
Усе навіны →