Здарэнні6262

«Панаехалі, валіце ў сваю Украіну!» Беларуску пад міжнароднай аховай пабілі ў Варшаве

40-гадовая Вольга пераехала ў Польшчу ў 2021-м годзе. Жанчына мае міжнародную абарону. Увечары 25 ліпеня яна ішла на сустрэчу са знаёмым, але замест гэтага апынулася ў аддзяленні неадкладнай дапамогі, дзе ёй дыягнаставалі страсенне мазгоў пасля ўдару кулаком у скронь.

Вольга расказвае, як гэта было (усе яе дадзеныя разам з вынікамі медыцынскага даследавання ёсць у рэдакцыі):

«За мной ішоў нейкі мужчына і гучна размаўляў па тэлефоне, крычаў на кагосьці. Я азірнулася, ён гэта заўважыў. Яму гэта не спадабалася.

Ён пачаў крычаць ужо мне, каб не паварочвалася. Неўзабаве я адчула, як ён плюнуў мне ў спіну. Я спынілася, пачала пытаць, што ён робіць — пасля гэтага ён плюнуў мне ў твар. Ён пачаў крычаць: «Чаму вы панаехалі, валіце ў сваю Украіну!». Я вырашыла яго сфатаграфаваць. У выніку ён накінуўся на мяне і ўдарыў кулаком у скронь».

Варшава. Ілюстрацыйнае фота.

Жанчына кажа, што вакол было досыць шмат людзей, але ніхто не ўмешваўся ў сітуацыю, відаць, думаючы, што гэта звычайны канфлікт паміж знаёмымі.

«А па факце на мяне накінуўся нейкі незнаёмы мужчына!» — абураецца Вольга. Па яе адчуваннях, той быў п’яны. Яна лічыць, што мужчына быў палякам, бо не меў акцэнту. Сама жанчына размаўляла з ім па-польску, але была ў байцы з надпісам «Мой родны кут» — гэта магло выдаць іншаземнасць.

Пасля ўдару Вольга паспела вярнуцца дадому, каб узяць пакет з лёдам і зменшыць боль, але неўзабаве ёй стала зусім дрэнна. Было вырашана выклікаць хуткую дапамогу і званіць у паліцыю.

«Паліцэйскія ў выніку нічога не зрабілі, не ведаю, чаму. Патлумачылі, што калі пашкоджанні няцяжкай ступені, то трэба звяртацца з грамадзянскім пазовам у прыватным парадку. У мяне моцна баліць галава, мне складана размаўляць, я мушу чатыры дні ляжаць дома, я не змагу працаваць.

Гэта ненармальна, што чалавек пад міжнароднай абаронай у выніку аказваецца неабароненым на вуліцы сярод белага дня. Я павінна была сцярпець пляўкі, каб гэтага не здарылася? Ці як сябе паводзіць?» — задаецца пытаннем Вольга.

Дзяўчыне далі кантакты арганізацыі па барацьбе з ксенафобіяй, яна хоча надаць здарэнню максімальную агалоску і зноў пайсці ў паліцыю, як толькі ачуняе.

Каментары62

  • Лявон
    26.07.2024
    Пошьшча даўно скацілася ў лайно, амаль столькі ж быдла, як і ў расеі
  • А дзе нашы кавалеры?
    26.07.2024
    Нашых б'юць!
  • Мх
    26.07.2024
    Палякі быдляцтву ў расейцаў навучыліся. Калі па культуры і стрыманасці беларусаў можна лічыць усходнімі немцамі, то палякі цалкам заслугоўваюць тытула "заходнія расейцы". Наглыя, любяць пабіць безабаронных, ў тых і ў тых у гаалве манія велічы.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць