Старая жанчына памерла восем месяцаў таму.

Фота: Мінздароўя
У адной з кватэр Гомеля знайшлі муміфікаванае цела састарэлай жанчыны.
Як распавялі на абласной калегіі пракуратуры, прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было. 85-гадовая жанчына памерла 8 месяцаў таму, піша БелТА.
Пенсіянерка была ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзяцей у яе не было. Пры гэтым сацыяльныя службы яе адрас у свае спісы не ўключылі.
У пракуратуры распавялі, што такія выпадкі ў Гомельскай вобласці не адзінкавыя. Актуальнымі застаюцца пытанні бяспекі жыцця пажылых грамадзян і належнага аказання ім паслуг.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары