Грамадства

Прахадны бал на стаматалагічны факультэт у БДМУ склаў 395 балаў

Не адстаюць і іншыя факультэты. У чым прычына?

Фота: BSMU.by

Самы высокі прахадны бал на бюджэт у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце склаўся на стаматалагічным факультэце, паведаміў БелТА адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Гіндзюк.

«Мы залічылі абітурыентаў на бюджэтную форму навучання. Як і планавалася, сёлета акцэнт зроблены на мэтавы набор. Ад 60% да 80% бюджэтных месцаў занята абітурыентамі, залічанымі па мэтавым накіраванні. Астатнія месцы занялі рабяты ў залежнасці ад колькасці балаў, набраных на ЦТ або ЦЭ», — сказаў Андрэй Гіндзюк.

Ён удакладніў, што самы высокі прахадны бал на стаматалагічным факультэце — 395 [тэарэтычна максімальны мог быць 400 — НН]. На лячэбным факультэце прахадны бал — 376, фармацэўтычным — 375. Крыху менш на педыятрычным — 362 і медыка-прафілактычным факультэце — 316.

Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі, даволі высокія прахадныя балы ў ваенна-медыцынскім інстытуце. Прайшло сем конкурсаў у залежнасці ад запытаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў.

«У выніку склаўся даволі высокі конкурс: хлопцы і дзяўчаты рыхтаваліся да паступлення ў ваенна-медыцынскі інстытут пачынаючы з вясны, праходзілі прафадбор, здавалі фізпадрыхтоўку. Была пададзена дастаткова вялікая колькасць заяў. Залічэнне адбылося, усе бюджэтныя месцы заняты», — сказаў ён.

Цяпер, як адзначыў Андрэй Гіндзюк, працягваецца набор на платную форму падрыхтоўкі. Заявы прымаюцца да 1 жніўня. Ужо зараз бачна, што колькасць жадаючых вышэйшая за колькасць месцаў. «Бачым папярэдні бал, але чакаем, што ў апошнія дні яшчэ магчымы рух. Хлопцы, якія сумняваюцца, могуць данесці дакументы, вызначыцца з факультэтам», — сказаў ён, дадаўшы, што залічэнне на платную форму падрыхтоўкі плануецца 2 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?1

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне адкрылі новы культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускі дранік»9

Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў32

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Краса Беларусі — 2026» выбралі намесніцу па ідэалогіі10

Тры чалавекі загінулі на пажары ў Слуцкім раёне1

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску17

Памёр адыёзны славянафіл і камуніст Сяргей Касцян21

Загадка: самалёт з Мінска ў Кутаісі вылецеў своечасова, але спазніўся на тры гадзіны. Дзе ж ён быў?9

Хацелі паставіць бацьку добры помнік. Заплацілі 6800 рублёў, але так і не дачакаліся2

«Ці нармальна, што квіткі цяпер прадаюцца па прапісцы?»: беларуска здзівілася розніцы ў цэнах у Віцебскім музеі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?1

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць