Грамадства11

Украіна не назірае пераменаў на мяжы з Беларуссю, нягледзячы на ваяўнічыя заявы Лукашэнкі

Дзяржаўная памежная служба Украіны не фіксуе павелічэння колькасці тэхнікі або асабістага складу беларускіх войскаў ля мяжы з Украінай, паведаміў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка «Украінскай праўдзе».

На просьбу выдання пракаментаваць словы Лукашэнкі аб нібыта перакідцы «амаль траціны свайго войска» на мяжу з Украінай, Дземчанка адзначыў, што

Лукашэнка працягвае нагнятаць інфармацыйную абстаноўку агрэсіўнымі заявамі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Сітуацыя на мяжы з Рэспублікай Беларусь — без зменаў. Як бачым, рыторыка Лукашэнкі таксама не мяняецца, пастаянна нагнятаючы сітуацыю з рэгулярнай перыядычнасцю ва ўгоду краіне-тэрарыстцы. Мы не назіраем цяпер павелічэння тэхнікі або асабістага складу беларускіх падраздзяленняў ля нашай мяжы», — сказаў ён.

18 жніўня з'явілася заява Лукашэнкі ў інтэрв'ю расійскім прапагандыстам, што ўлады РБ нібыта размясцілі на мяжы з Украінай амаль амаль траціну беларускага войска. 

Каментары1

  • Ёсік
    18.08.2024
    Здалі дырэктара саўгаса пуціну, пачне ціснуць шчэ больш. Пачакаем, па назіраем, што вужака будзе рабіць.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць