Эканоміка

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

За май 2024 года медыянны заробак у Беларусі склаў 1688,3 рубля.

У лістападзе мінулага года ён складаў 1499,5 рубля.

1688,3 рубля — 525 даляраў па сярэднім курсе за май, а калі адмінусаваць падаткі, то яго памер будзе яшчэ меншы: 1452 рублі, або 452 даляры «чыстымі».

Медыянны заробак называецца Белстатам два разы на год: за май і лістапад. Гэта паказчык, які дзеліць усе заробкі ў краіне на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова — менш. Такім чынам ён лепш адлюстроўвае сітуацыю з зарплатай па краіне, чым лічбы сярэдняга заробку.

Як бачым, медыянны заробак куды меншы, чым памер сярэдняга заробку, якім казыраюць улады (ён меншы на 530 рублёў).

Сярэдняя зарплата за май склала 2219,2 рубля «бруднымі» (690,5 даляра па сярэднім курсе даляра за май), або 1908,5 рубля «чыстымі» (594 даляры).

Каментары

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць