У жніўні пасля доўгага перапынку працягнецца суд над палітвязнем з Пружан
Брэсцкі абласны суд 5 жніўня адновіць разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Яўгена Пеляхатага. Яго абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Працэс вядзе суддзя Кацярына Груда, піша «Вясна».

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, г. зн. у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічны разлад.
Яўгена Пеляхатага затрымалі на працы яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжытыя «спецыяльныя сродкі і фізічная сіла», а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве.
На другі дзень суд Ленінскага раёна Брэста абвінаваціў яго ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП РБ) і арыштаваў на 5 сутак. Пазней яго змясцілі ў СІЗА №6 Баранавіч, абвінаваціўшы ў напісанні некалькіх жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары