У дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры «Сасновы Бор»» (Брэсцкая вобласць) ходзіць наравірусная інфекцыя. Яе выявілі ў 7 дзяцей і 4 работнікаў харчаблока, паведамляе Мінздароўя.
Дзяцей змясцілі ў ізалятар пад назіранне лекара. Але стан іх задавальняючы.
Што тычыцца работнікаў харчаблока, то спецыялістаў, у якіх выявілі наравірус, адхілілі ад працы.
«Усе работнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, узмоцнены дэзрэжым, кантроль забяспечаны за персаналам з боку дзяжурнага персаналу і спецыялістаў санэпідемслужбы», — адзначае міністэрства.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары