Неабходна было дапамагчы тром чалавекам выбрацца з падвальнага памяшкання гаража па вуліцы Адраджэння, паведамляе МНС.

Работнікі МНС выратавалі дзвюх жанчын 1954 і 1973 гадоў нараджэння і мужчыну 1972 года нараджэння.

Як растлумачылі ратавальнікі, з прыкметамі атручвання парамі хімічнага рэчыва ўсе трое змешчаныя ў рэанімацыю.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0