Грамадства1313

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

І ці не ўпершыню ў Беларусь заляцеў разведвальны Supercam. 

Беларускі Гаюн

Мінімум восем дронаў зайшлі ўначы ў Беларусь — адзін «шахед» знаходзіўся за 70 км ад мяжы з Літвой, паведамляе Беларускі Гаюн.

За ноч на 7 верасня на тэрыторыю Беларусі заляцелі не менш за 7 дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» і, як мяркуецца, упершыню зайшоў таксама адзін разведвальны расійскі БПЛА тыпу Supercam.

Першы «шахед» зайшоў з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Лоева каля 23:20 і ўжо праз 40 хвілін вылецеў назад ва Украіну ў напрамку Кіеўскага вадасховішча. 

Далейшыя заходы «шахедаў» былі прыкладна ў 02:45, 03:10, 03:37, 03:49, 05:16, 05:54. А каля 08:13 у Беларусь заляцеў разведвальны БПЛА тыпу Supercam. 

Акрамя заходаў у Гомельскую вобласць, мінулай ноччу адзін з «шахедаў» заляцеў і ў Брэсцкую вобласць каля 05:16 у раёне Пінска і працягнуў рух на поўнач.

Дадзены «шахед» зайшоў у Гродзенскую вобласць (упершыню за ўвесь маніторынг) і даляцеў да самых Карэлічаў і Навагрудка, трымаючы курс у напрамку мяжы з Літвой. Гэны шахед мог праляцець над Беларуссю на поўнач каля 200 км, што з ім здаралася далей — невядома. 

На працягу ўсёй ночы ў небе над Беларуссю працавалі знішчальнікі і верталёты ВПС РБ.

Усяго знішчальнікі ВПС РБ узляталі з аэрадрома Баранавічы 4 разы, а верталёты з Мачулішчаў падымаліся двойчы. Авіяцыя была заўважаная не толькі на поўдні краіны, але таксама і на самай поўначы — у раёне Астраўца і Вілейкі, што можа казаць пра тое, што да поўначы краіны мог даляцець не адзін, а два «шахеды».

Каментары13

  • Хане Европе! Будем ЕС брать
    07.09.2024
    Готовьте европейцы ваши домики, ты и прочее. Заберём все
  • Ябацькі
    07.09.2024
    Ябацькі, вас саюзьнікі сіпатага абстрэльваюць?
  • Гомель
    07.09.2024
    Опять российские боевые дроны атакуют нашу страну.

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!42

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Галоўнае
Усе навіны →