Грамадства

Былога палітвязня з Баранавічаў зноў схапілі. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі

Раней Віталь Коршун адбыў пакаранне за каментар у тэлеграме.

Віталь Коршун
Віталь Коршун. Фота з фэйсбука

Віталю Коршуну 37 гадоў. Родам ён з Баранавічаў. Іпэшнік, род дзейнасці — «рознічны гандаль адзеннем, абуткам і тэкстыльнымі вырабамі».

Упершыню Коршуна судзілі ў верасні 2021-га. За год да гэтага ён пакінуў каментар пра тое, што трэба шукаць адрас нейкага амапаўца. Па версіі самога амапаўца, Сяргея Балабановіча, пасля гэтага допісу ён вельмі спалохаўся, хоць Коршун хутка яго выдаліў. У выніку прадпрымальніку прысудзілі два месяцы арышту.

Наступнага разу Віталя затрымалі ў студзені 2024 года. І зноў за каментары ў тэлеграме. Мяркуючы па ўсім, праблема была ў неабароненым тэлеграм-акаўнце.

Суд над Коршунам пачнецца 13 жніўня ў Брэсцкім абласным судзе. Яму закідаюць ажно пяць палітычных артыкулаў: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), «арганізацыя масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК), «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Палітвязню пагражае да 12 гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе Святлана Крамянеўская. Пра першыя палітычныя прысуды жанчыны было вядома яшчэ ў 2000-я. З 2020-га асудзіла шмат палітвязняў на вялікія тэрміны — у тым ліку дала дзесяць гадоў сведку забойства Генадзя Шутава Аляксандру Кардзюкову і сем гадоў Аляксандру Паліўку за тэлеграм-каментары.

Святлана Крамянеўская. Фота: «Дзікае паляванне»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»15

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»15

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць