У аэрапорце Валгаграда прыпыненыя палёты пасля атакі беспілотнікаў
Аэрапорт Валгаграда часова не прымае і не адпраўляе самалёты з-за абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы, уведзеных у рэгіёне. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу аэрапорта.

Ілюстрацыйнае фота: Efrem Lukatsky / AP
Раней улады вобласці паведамілі пра пажар на вайсковым аб'екце пасля начной атакі дронаў. Губернатар рэгіёну Андрэй Бачароў паведаміў, што сродкі СПА адбілі атаку ўкраінскіх беспілотнікаў у раёне Марынаўкі ў Калачоўскім раёне, але дадаў, што ў выніку падзення беспілотніка ўзнік пажар.
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
-
На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом
Каментары