Каханне і сэкс7171

Крык душы беларускі: Хлопцы гадамі дасылаюць агеньчыкі на сторыз. Дзе ініцыятыва і рыцарства?

Беларуска Алена (імя змененае ў мэтах бяспекі) у сацсетках абурылася безыніцыятыўнасцю сучасных хлопцаў — яе падтрымалі многія карыстальнікі. «Я стамілася ад таго, што хлопцы не хочуць нічога рабіць. Максімум, на які яны здольныя, — агеньчыкі даслаць на сторыс. І так можа цягнуцца гадамі. У мяне гэта выклікае істэрычны смех. Горш можа быць толькі, калі дасылаюць віртуальныя кветкі — эмоджы ў форме кветак», — абураецца дзяўчына.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Наша Ніва

На думку Алены, у сучасным свеце ўсё ідзе да таго, што дзяўчат усё больш прымушаюць заніжаць стандарты адносін:

«Мы павінны ўжо і першымі напісаць, і нейкія крокі зрабіць. Рыцарства і ініцыятыва ад хлопцаў сыходзяць. Я не патрабую нечага экстрэмальнага — каб 101 ружу адразу. Але хочацца крыху ў гэтым і так несправядлівым і складаным для жанчын свеце, дзе няма роўнасці насамрэч, адчуваць сябе больш расслаблена, каб у твой бок рабілі нейкія жэсты».

Алена асэнсоўвае, што рэакцыі ў сацсетках — гэта часам толькі рэакцыі, без нейкага працягу, але яна не можа зразумець, калі гэта цягнецца гадамі, без нейкай мінімальнай спробы камунікацыі.

«У кожнай дзяўчыны, здаецца, ёсць такія прыхільнікі, якія месяцамі ставяць агеньчыкі, без словаў нейкіх, без нічога. І гэта выглядае крыху крыпова і дзіўна, бо для мяне зносіны ў інтэрнэце, у тым жа дырэкце з падпісантамі — гэта пра якасную камунікацыю. Урэшце, тыя ж агеньчыкі прылятаюць табе ў паведамленні, ты на гэта адцягваеш сваю ўвагу. Калі чалавек хацеў паказаць сваю рэакцыю, не прыцягваючы ўвагі, мог бы проста пакінуць лайк».

Дзяўчына лічыць, што калі ты сапраўды зацікавіла чалавека, ён пойдзе на ўсё, каб прадэманстраваць гэта: «і кветкі дашле, і з іншага горада прыедзе, і з іншай краіны, і на спатканне пакліча».

«Я абіраю быць без адносін зусім, калі яны не робяць маё жыццё лепшым у фінансавым ці эмацыйным плане. Лепей я сама сабе куплю кветкі і зладжу спатканне, схаджу ў класнае месца (адна ці з сяброўкай), чым буду губляць час на дзіўных хлопцаў, якія не могуць нават праявіць ініцыятыву ў XXI стагоддзі», — кажа Алена.

Пры гэтым, кажа Алена, яна ўжо абпальвалася на сцэнарах, калі сама рабіла першыя крокі:

«Калі дзяўчына напісала першая, некаторыя так успрымаюць: значыць, ёй можна маніпуляваць, значыць яна ўжо закахалася ў мяне і можна далей не старацца. Такое вось неадэкватнае стаўленне сустракаецца».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Псіхолаг: «Агеньчыкі — новая культурная норма ў праяве сімпатыі, але вам вырашаць, ці дастаткова гэтага»

Псіхолаг Віялета Нікіцік адзначае, што ўплыў сацсетак на наша жыццё і камунікацыю робіцца ўсё больш заўважным, бо там мы бавім вельмі шмат часу.

«Як раней мы маглі ісці па вуліцы, і нехта нам усміхаўся, мог зрабіць камплімент ці звярнуць увагу, так цяпер можа даслаць у адказ на сторыз агеньчыкі, гэта стала новай нормай. І гэта можа быць проста праявай сімпатыі, без чагосьці сур’ёзнага. Але адначасова і пачаткам адносін, стартам камунікацыі. Калі вы не разумееце, на што канкрэтна такім чынам намякае чалавек, і вас гэта турбуе, можна спытаць пра значэнне агеньчыкаў наўпрост».

Віялета заўважае, што сярод яе кліентак таксама сустракаюцца скаргі на безыніцыятыўнасць, але яна не раіць пераносіць адзінкавыя кейсы на паводзіны ўсіх мужчын без выключэння. 

Самае галоўнае, на думку псіхолага, глабальна зразумець, з якім чалавекам вам хочацца будаваць адносіны.

«Які партнёр вам трэба? Ініцыятыўны ці не? З якім чалавекам вам будзе добра? З кім вы будзеце ў бяспецы і шчаслівыя? Шукайце вакол сябе, назірайце і аналізуйце, і, галоўнае, абапірайцеся на свае адчуванні. Калі вы дакладна ведаеце, што вам трэба, то не звяртаеце ўвагу на павярхоўнае, інфантыльнае, несур’ёзнае, вы адразу асэнсоўваеце, якія праявы асобы і камунікацыя кажуць пра тое, што гэта не ваш чалавек».

Каментары71

  • *
    30.08.2024
    Ініцыятыва сёння называецца харасмэнт, аб'юз і г.д. За што бароліся - на тое і напароліся!
  • Дурны Час
    30.08.2024
    Што яна чакае седзячы ў сацсетках? Што ёй сто баксаў віртуальных вышлюць, ці што? Гэта ж проста чарговыя сайты віртуальныя - як там можна "ініцыятыву" праявіць увогуле? Можа варта проста на вуліцу выходзіць час ад часу, а не сядзець за смартфонам чакаючы прынцаў на віртуальным ламбаргіні?
  • Экс-айтишник
    30.08.2024
    Эмм... Помню, мы и на работе друг другу сердечки ставили в скайпе. Я про бородатых мужиков по рабочим вопросам. Все эти лойсы в мессенджерах и соцсетях вобще ничего не значат. Мадам из статьи как будто только вчера в интернет попала

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?48

Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў3

У ключавых штатах ЗША пачала з'яўляцца рэклама Камалы Харыс у падтрымку Украіны4

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду5

Стала вядома, дзе можна сытна паабедаць усяго за 4 рублі1

Гісторыка Ігара Мельнікава прысудзілі да 4 гадоў калоніі за інтэрв'ю7

Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →