Гісторыя33

Што не так з падручнікамі па гісторыі Беларусі? Расказвае прафесар Раманава з ЕГУ

«Пасля 22-га года я казала, што ў мяне было жаданне забараніць гісторыю як навуку, забараніць гістарычныя падручнікі».

Скрыншот відэа АНТ

Пра ролю падручнікаў па гісторыі ў новым выпуску ютуб-канала «Няпростая гісторыя» расказала стваральніца бакалаўрскай праграмы па гісторыі ЕГУ, прафесарка Ірына Раманава.

«Падручнік па гісторыі я лічу самай важнай кнігай (…) У той жа час, гэта, напэўна, самыя шкодныя кнігі — падручнікі па гісторыі, — адзначае прафесарка і дадае: Пасля 2022 года я казала, што ў мяне першае жаданне было забараніць гісторыю як навуку і забараніць гістарычныя падручнікі».

Як тлумачыць Ірына Раманава, падручнік па гісторыі прачытаюць вучні, якія пазней стануць «і журналістамі, і палітыкамі». І магчыма, «у сваім жыцці яны ніколі нічога больш па гісторыі не прачытаюць. Можа, нават у школе яны не вельмі ўважліва чыталі, але нейкі базавы набор асядзе».

«Таму тое, як будзе агучвацца пазіцыя па Беларусі ці тое, як будзе агучвацца нацыянальная ідэя ці нацыянальныя сімвалы, шмат у чым залежыць ад таго, што напісана ў гэтых падручніках», — гаворыць прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Ірына Раманава Ирина Романова Iryna Romanova
Ірына Раманава. Скрын відэа: NiaGist / YouTube

Раманава адзначае, што праца па стварэнні падручнікаў патрабуе не толькі шырокай дыскусіі, але і павінна абапірацца на вялікую колькасць даследаванняў. І вось з гэтым у беларускай гістарыяграфіі праблема.

Прафесарка нагадвае, што хваля цікавасці да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, якая пачалася ў 1990-я гады, дала вялікую колькасць тэкстаў, чаго нельга сказаць пра іншыя перыяды. Напрыклад, пра гісторыю XX стагоддзя.

«Там да сёння ідзе паўтарэнне таго, што Канстытуцыя 1937 года — самая дэмакратычная. Пасля для забівання аб'ёму ідзе роля прафсаюзаў у савецкім грамадстве.

Мы разумеем, што гэта ўсё ніякіх адносін да рэальнага жыцця не мае. Калі я ўбачыла праграмы развіцця народнай гаспадаркі, прынятыя пэўным з'ездам КПСС, то я моцна здзівілася, я такога не бачыла з савецкага дзяцінства».

Стваральніца бакалаўрскай праграмы па гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага Універсітэта адзначае, што пры яе распрацоўцы галоўнай задачай было, каб студэнты змаглі адчуць гісторыю праз розныя першакрыніцы, інтэрв'ю, дакументы, антрапалагічныя даследаванні, у тым ліку экспедыцыі».

«Мы будзем вучыць іх не толькі чытаць, але і шукаць сэнсы, людзей за гэтымі дакументамі, бачыць аўтара гэтага дакумента», — гаворыць Раманава і дадае, што на яе погляд, менавіта такім чынам пачынаецца сапраўдная любоў да гісторыі як навукі.

Каментары3

  • Пытаннечка 13
    06.09.2024
    А чаго гэты егу не стварыў ніводнага падручніка?
  • Цікава
    06.09.2024
    А які варыянт гісторыі прапануе прафесарка з летувіскага ўніверсітэта з рускім прозвішчам?
  • Змагар
    07.09.2024
    Можно бороться ведь с этими кгбшными учебниками - опубликуйте в интернете подробные разъяснения что там не так, а то и вашу версию учебников. Ученики, тем кому интересно, скачают и прочитают

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць