Грамадства77

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу

У 2010-я гады Роберт Фіца ўжо дапамагаў беларускаму палітыку нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім саюзам.

Запрашэнне на «на асабістую сустрэчу» ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка перадаў прэм'ер-міністру Славакіі, павіншаваўшы яго 15 верасня з 60-годдзем, перадае «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу палітыка.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, 25 лістапада 2016 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«У Беларусі ведаюць і шануюць мэтанакіраванасць і энергію, з якімі Вы шмат гадоў адстойваеце інтарэсы сваёй краіны. Вашыя прынцыповасць і імкненне ісці наперад, уменне згуртаваць аднадумцаў, прама і адкрыта выказваць сваё меркаванне — важныя якасці сапраўднага дзяржаўнага дзеяча», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка спадзяецца на «асабістую сустрэчу ў бліжэйшы час для падрабязнага абмеркавання агульных тэм» і будзе рады вітаць еўрапейскага палітыка «на беларускай зямлі».

На пасадзе прэм'ер-міністра Славакіі Фіца знаходзіцца з кастрычніка 2023 года, калі яго партыю SMER-SD падтрымалі 23,3% выбаршчыкаў. У мінулым ён ужо двойчы займаў гэтую пасаду. Фіцу называюць прарасійскім палітыкам: у прыватнасці, ён заяўляў пра намер спыніць ваенную дапамогу Украіне.

Акрамя таго, з пачатку новага прэм'ерства Фіцы Славакія аднавіла культурнае супрацоўніцтва з Беларуссю, спыненае пасля расійскага ўварвання ва Украіну, калі для заходу войскаў і запуску ракет выкарыстоўвалася і тэрыторыя нашай краіны.

Дарэчы, падчас папярэдняга прэм'ерства, у 2016 годзе, Фіца ўжо сустракаўся з Лукашэнкам у Мінску. Тады апошні дзякаваў Славакіі «за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС». Палітыкі абмяркоўвалі сумесныя праекты ў фармацэўтыцы, атамнай энергетыцы, вытворчасці шын, дрэваапрацоўцы, газавай сферы, а таксама ў абароннай прамысловасці.

Каментары7

  • Jánošík
    15.09.2024
    Фіца - у мінулым член камуністычнай партыі, а цяпер лідар сацыял-дэмакратаў. Гэта дапаўняе славіянафільства ў прарасейскім выданні.

    Нічога дзіўнага, што такі таварыш едзе ў самую савецкую дзяржаву Еўропы.
  • Не торт
    15.09.2024
    Фіца гэта прарасійскі крымінальны элемент у Славакіі.
  • Сымон
    15.09.2024
    На шчасце, у Славаччыні няма супольнай мяжы з Беларуссю, што рэзка ўскладняе абыход санкцый.

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць