Грамадства22

Малады дызайнер з Бабруйска разаслаў 657 рэзюмэ — і нічога

Ён нават працаваў у Варшаве і вярнуўся назад.

«Я малады кантэнт-крэатар з Бабруйска, ужо больш за год шукаю працу. Адправіў 657 рэзюмэ, але ўсё яшчэ ніводнага офера. Распавяду пра рынак для крэатыўных прафесій і альтэрнатывы ІТ ў Бабруйску», піша малады чалавек. Devby.io публікуе гэты маналог.

Шукаю працу ўсюды, галоўнае — заробак

На сёння ўжо адгукнуўся на 657 вакансій — і нічога. Рынак вельмі перанасычаны. Шмат выпускнікоў курсаў, якія думаюць, што яны выдатныя прафесіяналы. У дадатак шмат нявопытных рэкруцёраў, якія не разумеюць, на што звярнуць увагу ў рэзюмэ. Працу шукаю ўсюды, мне не важная лакацыя. Галоўнае — заробак.

Апошнім часам актыўна адгукаюся на вакансіі ў Польшчы. Калі атрымаю офер, то пераеду. У Беларусі шукаю працу ў ІТ-кампаніях — там лепшыя заробкі.

На СНД-шных сайтах, тыпу rabota.by або HH, калі адгукаюся на вакансіі, то альбо ігнор, альбо проста «прагледжана», альбо адразу адмова. Практычна ніколі не даходжу да стадыі сумоўяў. Самае смешнае — гэта адказы ботаў, якія адразу адмаўляюць.

На еўрапейскіх пляцоўках справы ідуць лепш. Там хоць бы даюць магчымасць прайсці сумоўе. Я не пачатковец у сваёй прафесіі. Шмат фрылансіў, працаваў у еўрапейскіх кампаніях.

У адной з апошніх кампаній я рабіў гучныя праекты для Google і Wargaming. Але наймальнікі ўсё роўна ігнаруюць рэзюмэ.

Цяпер для мяне пошук працы — хутчэй забаўка. Прыцягвае фрыланс — шмат працы знаходжу на пляцоўках тыпу Fiverr. Але фултайм патрэбен для стабільнасці. І яшчэ хачу папрацаваць у камандзе.

Вучыўся на распрацоўшчыка, але стаў дызайнерам

Я вучыўся на праграміста ў каледжы, але зразумеў, што не хачу быць распрацоўшчыкам. Гэта занадта сумная прафесія, а я больш творчы чалавек. Таму вырашыў перайсці ў графічны дызайн і сацсеткі. Бо графікай займаюся з дзяцінства, адтачыў навык і цяпер ужо нядрэнна ў гэтым разбіраюся.

Цяпер мой галоўны навык — стварэнне візуальнага кантэнту. Я ствараю візуальны кантэнт, а таксама займаюся паляпшэннем SMM. Складаю кантэнт-план, мадэрую супольнасці, займаюся капірайтынгам, раблю графічны дызайн.

У мяне быў досвед працы ў Варшаве, у беларускай кампаніі, якая вырабляе мерч. Чамусьці, калі працаваў на іх у Беларусі, заробак плацілі па мерках РБ, а як пераехаў — заробак стаў «еўрапейскім», хоць абавязкі засталіся такія ж.

Калі працаваць на Еўропу і жыць у РБ — лічу гэта выдатнай прапановай. Але ў Польшчы не застаўся жыць — скончылася віза, а дазвол на жыхарства рабіць я не хацеў. Проста было цікава пажыць у іншай краіне.

З Варшавы я вярнуўся назад у Бабруйск і пачаў шукаць іншую працу.

Або айцішнік, або дальнабойшчык

У Бабруйску рабіць няма чаго, на жаль. Я люблю гэты горад, я тут нарадзіўся. Але ў плане забаў — змрок. І заробкі тут невялікія, асабліва па маёй спецыяльнасці — 900—1200 рублёў. Гэта ні пра што наогул.

Я ў шоку, як людзі на 800—900 рублёў жывуць, кормяць дзяцей і плацяць за камуналку. Горад развіваецца толькі ў плане будаўніцтва: узводзяць новыя спальныя раёны. Многія мае аднагрупнікі з'ехалі за мяжу. Хтосьці застаўся і працуе тут на дыстанцыйцы.

Ёсць такі прыкол: калі ты добра зарабляеш, ты альбо айцішнік, альбо дальнабойшчык. Палова маіх аднакласнікаў — дальнабойшчыкі. Аднагрупнікі — усё ў ІТ.

Каментары2

  • дочка Максима Дизайнера
    17.09.2024
    "Я ў шоку, як людзі на 800—900 рублёў жывуць, кормяць дзяцей і"

    людзі дапамагаюць адзін аднаму

    прыкарытным офісным гэта не зразумець
  • Николай
    18.09.2024
    Если он в шоке, тогда у него наверное уровень тинейджера, тогда пусть идет работать в престижное и богатое.. Наверное он продвинутый на уровне воображения.

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць