Свет33

Крэмль адказаў на заяву Такера Карлсана аб замаху на Пуціна

Крэмль пракаментаваў заяву амерыканскага тэлевядоўцы Такера Карлсана аб замаху на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Такер Карлсан і Уладзімір Пуцін. Скрын відэа kremlin / YouTube

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскія спецслужбы «прымаюць усе неабходныя меры для бяспекі кіраўніка дзяржавы». Яго словы цытуе «Інтэрфакс».

Пяскова папрасілі пракаментаваць словы Карлсана аб тым, што замах на Пуціна рыхтавала адміністрацыя былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Крэмль адмовіўся прадметна абмяркоўваць гэтую тэму і згадваць Вашынгтон, як вынікае з паведамленняў расійскіх інфармагенцтваў.

Пра падрыхтоўку замаху на Пуціна адміністрацыяй Байдэна былы вядоўца канала Fox Карлсан заявіў у апошнім выпуску свайго падкаста. Ён не паведаміў ніякіх дэталяў і не назваў крыніц сваёй інфармацыі, але ахарактарызаваў магчымую падрыхтоўку як «шаленства». Карлсан не ўдакладніў, ці ведаў аб магчымых планах сам Байдэн.

Вашынгтон яго заяву не каментаваў.

Каментары3

  • Суповой пакетик
    28.01.2025
    Оказывается, паранойя заразна. Такеру, пожалуй, не стоило так внимательно прислушиваться к бреду собеседника с фото...
  • Б
    28.01.2025
    Очередное бредовое ипсо кремля и его агентуры
  • Элемент ціску
    29.01.2025
    З боку Трампа.
    Маўляў глядзі Валодзя, Байдэн цябе забіці хацеў.
    А я не такі, я гатовы задаволіцца згвалтаваннем. Давай, станавіся на карачкі.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму35

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

Тамагочы зноў папулярныя. Чаму праз 30 гадоў маленькія віртуальныя гадаванцы зноў у трэндзе1

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей38

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму35

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць