Грамадства44

Абменнік-аўтамат памылкова выдаў беларусцы 155 рублёў манетамі

Жыхарка Мінска Вікторыя (імя зменена) звярнулася ў рэдакцыю выдання «Смартпрэс» і падзялілася незвычайнай гісторыяй.

Так выглядаюць 155 рублёў у манетах па 1 рублю і 50 капеек. Фота чытачкі «Смартпрэс»

Днямі Вікторыя вырашыла памяняць 50 даляраў у аўтаматычным абменніку «Прыёрбанка», але замест належных 169 рублёў па курсе атрымала… 320. Прычым амаль палову — манетамі.

Па словах Вікторыі, шчодры абменнік яна знайшла па адрасе вул. Бялінскага, 23. Усё рабіла як звычайна: абрала валюту, уставіла купюру, пагадзілася з сумай абмену і… з тэрміналу пасыпалася шмат манет.

Жанчына прызнаецца: была ўпэўненая, што прылада проста вырашыла выдаць ёй належную суму манетамі. Але тут з'явіліся і купюры — 165 рублёў. І гэта быў нечаканы паварот.

«Я спачатку разгубілася: што мне з усім гэтым «багаццем» рабіць? Потым вырашыла патэлефанаваць у падтрымку па тэлефоне, які адшукала на сайце банка. Дзяўчына з банка папрасіла мяне пералічыць манеты. Я думала, там рублёў з 30-40, а аказалася 155! — расказала Вікторыя. — На маё пытанне, ці можа хтосьці з банка забраць у мяне гэтыя манеты, атрымала адказ, што мне трэба самой пад'ехаць у найбліжэйшае аддзяленне, дзе ёсць каса для фізічных асоб, і здаць лішнія грошы. У маім выпадку 151 рубель. Гэта за вылічэннем «дадатковых» 4 рублёў да тых 165-ці, што мне належалі за 50 даляраў».

У банку жанчыну запрасілі ў касу, двойчы пералічылі манеты і выдалі прыходна-касавы ордар. На гэтым гісторыя быццам бы скончылася. Хоць, як кажа Вікторыя, «асадачак застаўся».

«Прадстаўнікі банка нават «дзякуй» не сказалі і не папрасілі прабачэння за дастаўленыя нязручнасці, хоць увогуле то гэта быў касяк іхняга абсталявання. Я ж магла забраць свае 4 рублі, а астатняе пакінуць і пайсці».

Незадаволеная яна тым больш таму, што хадзіць у банк ды траціць лішні час у яе планы зусім не ўваходзіла — збіралася хутка памяняць валюту і ісці па сваіх справах.

Каментары4

  • усё больш і больш "люблю" нашы банкі
    28.01.2025
    банкі злілі дадзеныя тых, хто данаціў
  • %
    28.01.2025
    Гэта увогуле лайно банк стаў. Я як звычайна ў сябе ў горадзе падыходжу да банкамата, абіраю НАТУРАЛЬНА беларускую мову, замаўляю зьняцьце наяўных і ... памылка (пайшоў нахер, прасьцей кажучы). Паўтараю спробу. Той самы адказ. Добра. Абіраю ангельскую. І - калі ласка, вось вам грошы. Тое самае па-маскальскі. Па-беларуску - памылка. Жывем - як вядома - у Расеі
  • .
    28.01.2025
    Справядліва будзе, калі банк у такім выпадку аплаціць кабеце паслугі кур'ера або інкасатара за 1 гадзіну па сярэднерыначных коштах.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць