Свет55

У ЗША памерла адна з лідараў хунвейбінаў Маа Цзэдуна

Сун Біньбінь памерла ў Нью-Ёрку ва ўзросце 77 гадоў. Яна была сімвалам «культурнай рэвалюцыі» ў Кітаі і ўдзельніцай кітайскіх студэнцкіх атрадаў, якія выкарыстоўваліся для рэпрэсій насельніцтва.

Маа Цзэдун і Сун Біньбінь. Фота: Wikimedia Commons

У Нью-Ёрку на 78-м годзе жыцця памерла Сун Біньбінь, якая была і сімвалам «культурнай рэвалюцыі» ў Кітаі, і ўдзельніцай кітайскіх студэнцкіх атрадаў, якія выкарыстоўваліся для рэпрэсій насельніцтва (члены гэтых атрадаў называліся хунвейбінамі), піша РБК.

У ЗША яе запомнілі як навукоўца: у 1989 годзе яна атрымала доктарскую ступень у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, але пра мінулае жанчыны аднакурснікам амаль нічога не было вядома.

У 1960-х гадах Сун Біньбінь была адным з лідараў хунвейбінаў, так званых «чырвоных ахоўнікаў», якія дзейнічалі па загадах першага лідара камуністычнай дзяржавы Маа Цзэдуна.

Менавіта Сун Біньбінь — дачка генерала Сун Жэньцюна, аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК), выступіла з заклікам пераследваць настаўнікаў, якія супрацьстаяць рэвалюцыйным ідэям Маа. Ганенні на прадстаўнікоў інтэлігенцыі, рэпрэсіі і расправы над імі ўлады Кітая назвалі «культурнай рэвалюцыяй». Чысткі закранулі таксама рэлігійную сферу і саму КПК.

5 жніўня 1966 года ў жаночай гімназіі пры Пекінскім педагагічным універсітэце, дзе вучылася дзяўчына, «чырвоныя ахоўнікі» да смерці забілі намесніка дырэктара Бянь Чжун'юнь за тое, што тая не падзяляла ідэі партыі. Яна стала першай гучнай ахвярай «культурнай рэвалюцыі».

Сун Біньбінь заахвоцілі: ёй дазволілі надзець чырвоную павязку на руку Маа Цзэдуну падчас дэманстрацыі на галоўнай плошчы краіны Цяньаньмэнь. Акрамя таго, Маа даў ёй новае імя: замест Сун Біньбінь яна стала Сун Яоу, што азначае «ваяўніца».

За жнівень і верасень 1966 года па ўсёй краіне ад рук падлеткаў-хунвейбінаў загінулі каля 1,8 тыс.чалавек.

У 1980-х гадах Сун Біньбінь перабралася за кошт сродкаў Кампартыі Кітая ў Злучаныя Штаты і засталася там жыць, атрымаўшы грамадзянства.

Праз амаль 50 гадоў пасля падзей у Пекіне, 12 студзеня 2014 года, Сун Біньбінь выбачылася перад жаночай гімназіяй пры Пекінскім педагагічным універсітэце і назвала «культурную рэвалюцыю» бедствам.

Сун Біньбінь апраўдвалася, што не магла спыніць збіццё Бянь Чжун'юнь, паколькі інакш бы яе абвясцілі «супрацьстаялай барацьбе з буржуазнымі элементамі».

У 2016 годзе афіцыйная газета Кампартыі Кітая «Жэньмінь жыбаа» назвала «культурную рэвалюцыю» 1960-х гадоў памылкай і запатрабавала не дапусціць яе паўтарэння.

Каментары5

  • gym
    30.09.2024
    Нармальна так уладкавалася. Нашых брсмаў бандытаў з амапу таксама так прыгрэюць?
  • Так
    30.09.2024
    Кітайскія камкністы забілі больш людзей, чым руска-савецкія, але камунізм далей не асуджаны як нацызм.
  • политзек
    30.09.2024
    И вот примерно такого говна в университетских кампусах "плюща" навалом..
    оттого и расползается левацкая зараза по миру...

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць