Свет55

Любоў Успенская заявіла, што яе дачку скралі і прымусілі даць праўкраінскае інтэрв'ю за тое, што спявачка падтрымлівае вайну

Дачку расійскай спявачкі Любові Успенскай вывезлі ў іншую краіну, накачалі наркотыкамі і прымусілі даць інтэрв'ю, у якім яна дыскрэдытуе сваю маці і яе прарасійскую пазіцыю. Такую гісторыю «Базе» распавяла адвакат спявачкі — Алена Сеніна. 

Любоў Успенская і ейная дачка Таццяна. Фота: kp.ru

Сеніна паведаміла, што Таццяна Плаксіна (так завуць дачку спявачкі) мае нарказалежнасць, але знаходзілася «ў завязцы». «Пакуль Любоў Успенская была на гастролях, правакатары з Украіны выйшлі на Таццяну, падсадзілі на наркотыкі, купілі квіток у іншую краіну і вывезлі яе», — сцвярджае Сеніна. 

Са слоў адваката Успенскай, у іншай краіне «ўкраінцы, выкарыстоўваючы наркотыкі, прымусілі дачку спявачкі даць інтэрв'ю пад дыктоўку і дыскрэдытаваць маці і прарасійскую пазіцыю спявачкі. Гэтыя інтэрв'ю пакуль не выйшлі, але бок Успенскай чакае іх у хуткім часе».

Алена Сеніна сцвярджае, што «галоўная мэта ўкраінскіх ашуканцаў не дачка спявачкі, а сама Любоў Успенская, бо яна нарадзілася ў Кіеве і адкрыта падтрымлівае палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны».

Таксама Успенская давала канцэрты на акупаваных украінскіх тэрыторыях — у так званых «ДНР» і «ЛНР». 

Са слоў адваката, месцазнаходжанне Таццяны Плаксінай вядомае. Па факце знікнення дачкі Любові Успенскай пададзена заява ў ФСБ.

Каментары5

  • Да, уж
    03.10.2024
    Ну вот почему стесняется своего настоящего имени? Ведь далляры са звездой она любит, не отказывается.
  • Спявуны для людажэраў
    03.10.2024
    Калі паўнагадовая сама выехала з краіны, то пра якое "скралі" гутарка? Пачакаем інтэрв'ю, там будзе адразу бачна, чытае яна нарыхтаваны тэкст з паперкі ці не.
  • Бі наркаманаў!
    03.10.2024
    Наркаманы яны такія, заявяць што хочаш.
    Адзін заяўляў, што не нападзе на Украіну.
    Як напаў і адграб, пачаў заяўляць, што на яго збіраліся напасці з 4 месцаў.
    Цяпер ужо нікому не зразумела што ён заяўляе.

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа7

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

Байцы расійскага «Афрыканскага корпуса» выкрадаюць, гвалцяць і забіваюць мірных жыхароў у Малі13

Літва можа забараніць аўтобуснае злучэнне з Беларуссю45

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Доктара Андрэя Любецкага не вызвалілі пасля сканчэння тэрміну2

Нечакана памёр гомельскі прапагандыст Міхаіл Цішкевіч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа7

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць