Грамадства6565

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне

Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк падвёў у фэйсбуку вынікі сваёй сумеснай з Паўлам Вусавым паездкі ва Украіну з 21 верасня па 1 кастрычніка.

Зянон Пазняк у Кіеве. Фота: facebook.com/pavel.usov.10

Паводле слоў Зянона Пазняка, галоўнай задачай візіту было «падрыхтаваць грунт дзеля супольных дзеянняў беларускіх змагарных аддзелаў на перыяд вызвалення Беларусі». І паездкай ён задаволены, бо сустрэўся там

«з беларускімі ваярамі палка імя Каліноўскага і вайсковага аддзела «Тур» (дзейнічае ў Курскай вобласці), з камандзірам палка Каліноўскага Паўлам Шурмеем, з сябрамі грамадскага руху «Каліноўцы», а таксама з украінскімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі».

У тым ліку Пазняк з Вусавым з'ездзілі ў горад Сумы, які, як падкрэсліваецца, знаходзіцца на мяжы з Курскай вобласцю. 

Таксама гэтую паездку выкарысталі, каб перагнаць у Кіеў аўтамабіль «Фольксваген», ахвяраваны для Палка Каліноўскага беларусамі Бельгіі. Акрамя таго, палку перадалі два дроны FPV ад суполкі «Вольнай Беларусі», якая збірае дроны. А яшчэ фундацыя «Вольная Беларусь» на просьбу Палка Каліноўскага аплаціла і выкупіла для палка бінакуляр начнога бачання коштам шэсць з паловай тысяч еўра для пошукаў і эвакуацыі параненых у начны час. 

Каментары65

  • Hast
    05.10.2024
    Дзякуй!!!
  • "лідар нацыі"
    05.10.2024
    "на перыяд вызвалення Беларусі"
    якім чынам ён хоча вызваляць Беларусь? ваенным? бамбуючы зямлю, руйнуючы гарады і забіваючы беларусаў, якія тут жывуць?
  • а
    05.10.2024
    дык вось чаго ў гэтага - Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь ( https://nashaniva.com/352713 ) дах паехаўшы... пасля сустрэчы з пазняком

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў17

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў17

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць