Свет11

Генсак НАТА заклікаў членаў альянсу ігнараваць ядзерныя пагрозы Пуціна

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ мяркуе, што дзяржавы Альянсу не павінны баяцца ядзерных пагроз, якія практыкуе расійскі лідар Уладзімір Пуцін у спробе аслабіць вайсковую дапамогу Украіне з боку Захаду.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Kin Cheung

На пытанне, ці варта саюзнікам па НАТА звяртаць увагу на расійскае «бразганне ядзернай зброяй», Рутэ адказаў, што не.

«Не, не варта, ды яны і не звяртаюць», — сказаў Марк Рутэ, якога цытуе Sky News.

Паводле слоў генсака Альянсу, ядзерныя вучэнні краін НАТА Steadfast Noon, якія пачынаюцца на наступным тыдні, прадэманструюць гатоўнасць арганізацыі адказаць на пагрозы Крамля.

«НАТА моцная. Мы можам супрацьстаяць любому суперніку. У нас ёсць усё неабходнае, каб гарантаваць бяспеку НАТА, супрацьстаяць любой пагрозе. І нас ніколі не запалохаюць краіны, якія не ўваходзяць у NATO, якія спрабуюць нам пагражаць. Гэта бескарысна, хай ён (Пуцін) лепш спыніць гэта рабіць», — падкрэсліў Марк Рутэ.

Таксама ён звярнуў увагу на тое, што цяпер важна, каб краіны правяралі і ўмацоўвалі абарону.

«Мы таксама ясна далі зразумець нашым праціўнікам, што гатовыя адказаць на любую пагрозу», — дадаў ён.

З панядзелка, 14 кастрычніка, НАТА пачне свае штогадовыя ядзерныя вучэнні Steadfast Noon. Раней Марк Рутэ ўжо заклікаў не слухаць ядзерныя пагрозы Расіі і падкрэсліў, што саюзнікі цяпер не бачаць прамых рызык прымянення ядзернай зброі.

Адказваючы на пытанне, ці не аслабляе Украіну тое, што саюзнікі, такія як Вялікабрытанія і ЗША, дагэтуль не далі дазволу Кіеву на выкарыстанне сваіх дальнабойных узбраенняў, напрыклад, крылатых ракет Storm Shadow, супраць цэляў на тэрыторыі Расіі, кіраўнік НАТА сказаў: «Я не ўпэўнены, што гэта так».

«Каб быць абсалютна зразумелым: галоўнае пытанне тут заключаецца ў тым, каб вайсковая дапамога працягвала паступаць ва Украіну, каб мы нарошчвалі таксама прамысловую вытворчасць ва Украіне, дапамагалі ім з гэтай масіўнай лагістыкай. Адна сістэма ўзбраенняў не зменіць зыход вайны», — мяркуе Рутэ.

Каментары1

  • Генsuck
    13.10.2024
    Боскі акронім.

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх13

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне7

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх13

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць