Грамадства77

«Нешта ведаў — трохі падставіў іх яшчэ тады». Украінскі спявак успомніў, як прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-2018

Мікіта Аляксееў тады не змог выйсці ў фінал, але ні пра што не шкадуе.

Украінскі спявак Alexeev прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-2018 з песняй «Forever». Вядучы радыё Люкс ФМ! спытаў у выканаўцы, ці шкадуе ён пра такі досвед, улічваючы цяперашнія рэаліі.

«Тое, што я заняў там амаль перадапошняе месца, цяпер, калі мы разумеем, у нашых рэаліях — я нешта разумеў і ведаў. Трохі іх падставіў яшчэ тады», — пажартаваў Alexeev.

А затым спявак дадаў, што насамрэч шануе досвед, які атрымаў на конкурсе.

«Калі сур'ёзна, то гэта неверагодны вопыт. Калі ты ўжо пабываў там, на галоўнай сцэне, табе ўжо нічога не страшна, ты ўжо ўсё ведаеш. Бо, калі ты сапраўды там апыняешся — гэта энергетычна, па-першае, складана і, па-другое, гэта выводзіць цябе на наступны ўзровень.

Я такі чалавек, які ўсё ўспрымае вельмі моцна, я адчуваю людзей, і калі ты апынаешся там, ты разумееш, што мільёны вачэй зараз глядзяць на цябе ў гэтую секунду, і гэта неверагодны імпульс, ён трапляе маланкай проста ў цябе», — адзначыў спявак.

Паводле яго слоў, тыя адчуванні на Еўрабачанні змянілі яго як чалавека і як прафесіянала сваёй справы.

«Таму, калі ты пытаеш, ці шкадую я — не, бо гэта быў неверагодны, класны досвед», — рэзюмаваў Alexeev.

На конкурсе ў Лісабоне прадстаўнік Беларусі заняў 16-е месца сярод 19 удзельнікаў першага паўфіналу. Для выхаду ў фінал неабходна было трапіць у дзясятку.

Каментары7

  • Лол
    14.10.2024
    бабруйчанін , гэтага певуна выбралі не беларусы на галасаванні, а мінкульт з качанавымі. Таму супакойцеся.
  • Зьвяз бюджэтнікаў і дзяржсэктарных
    14.10.2024
    Гэны на эўрапапсе рэпрэзэнтаваў бэсэсэрыю, Гуркоў на цыркагулях.
  • Падстава, падстава, на цыркагульнях падстава
    14.10.2024
    Тады, ў 2018 пасьля перадаапошняга месца з дапамогай Алексеева рэжым зрабіўся надзвычай лядашчы і кволы. На жаль, гендэрнай квоты не было яшчэ, і кіравалі апазыцыяй мужыкі, якія ня скарысталіся магчымасьцю

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць