Учора днём падраздзяленні МНС тушылі пажар у жылым доме на вуліцы Высокай у аграгарадку Сеніца пад Мінскам.

Скрыншот відэа МНС
У выніку інцыдэнту загінулі двое дзяцей 2018 і 2021 гадоў нараджэння.
Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе МНС.
Кватэра належыць пенсіянерцы 1954 года нараджэння, загінулыя дзяўчынкі — яе ўнучкі. Сын жанчыны атрымаў апёкі, ён шпіталізаваны.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары