У пункце пропуску «Брэст» у мікрааўтобусе грамадзяніна Беларусі мытнікі выявілі 95 незадэклараваных кашалькоў для крыптавалюты. Яны былі схаваныя ў аўтамабілі.
Электронныя прылады для захоўвання ключоў доступу да акаўнтаў на крыптавалютных біржах мытнікі ацанілі ў 44 тысячы рублёў, паведамляе Мытны камітэт.
Яны канфіскаваныя, як і аўтамабіль, на якім яны перавозіліся.
Сам кіроўца (ён ехаў праз зялёны канал) растлумачыў, што крыптакашалькі яго папрасілі правезці ў Беларусь незнаёмыя людзі.
У Беларусі з 20 верасня запрацаваў указ «Аб звароце лічбавых знакаў (токенаў)», які забараняе фізічным асобам купляць і прадаваць крыптавалюту па-за беларускімі крыптабіржамі або крыптаабменнікамі.
Каментары
А так, канешне, ідэя халоднага гаманца досыць бязглуздая, не разбірацьму тут чаму