Грамадства

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Днямі паведамлялася, што Цвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак 32-гадовага Аляксандра Фралова, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля і абліў фарбай фасад Гістарычнага музея.

Дагэтуль, 30 верасня, мужчыну прызначылі 10 сутак арышту за тое, што ён пакінуў на вежы Крамля ля набярэжнай Масквы-ракі «надпіс з абвінавачаннем супрацоўнікаў спецслужбаў у згвалтаванні дзяўчынкі», які «хутка адмылі».

СМІ паведамлялі, што той затрыманы — беларус, якому ў студзені 2022 года суд Жлобінскага раёна прысудзіў паўтара года «хіміі» па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (арт. 342 КК). У лістападзе 2023 года ён выйшаў на свабоду.

Але высветлілася, што беларускі Фралоў — толькі поўны цёзка затрыманага ў Маскве, а не той жа самы чалавек.

Як паведамляе адзін з тэлеграм-каналаў беларускіх сілавікоў, Фралоў, які ўдарыў па сцяне Крамля, — грамадзянін Расіі і ўраджэнец Малдовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць