Вігаўдас Ушацкас хутка стане прадстаўніком ЕС у Афганістане. Нядаўна ён перастаў ўзначальваць МЗС Літвы.Прычынай адстаўкі стала публічная заява прэзыдэнта краіны Далі Грыбаўскайтэ аб недаверы да міністра замежных спраў.
Прычынай недаверу мог стаць як скандал з размяшчэннем сакрэтных турмаў ЦРУ на тэрыторыі Літвы, так і невыясненая справа з фінансавымі патокамі, што праходзілі праз літоўскія спецслужбы і нібыта прызначаліся беларускай апазіцыі.
На пасаду прадстаўніка ЕС у Афганістане таксама прэтэндаваў былы кіраўнік польскай разведкі Анджэй Ананіч.
-
Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
Каментары