Каханне і сэкс3838

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»

23-гадовы мінчук Алег са школы займаўся змяшанымі баявымі мастацтвамі. Любоў да спорту вылілася ў яго і ў любоў да сябе, у прыватнасці — да свайго цела, якое для яго таксама — аб’ект мастацтва. Сёння паралельна з дыджэінгам Алег падпрацоўвае на «Онліфанс».

Тут і далей — фота з асабістага архіва суразмоўцы.

Ён расказаў пра нюансы зарабляння грошай на ню-здымках і відэа (спойлер: мужчынам прабіцца складаней).

«Калі ты атрымліваеш ад сябе асалоду, гэтым хочацца дзяліцца»

Алег нарадзіўся ў Мінску. З 13 гадоў займаецца спортам, працаваў афіцыянтам, у рытуальных паслугах, запускаў з сябрам бізнэс — дастаўку здаровага харчавання.

Пасля 2020 года хлопец вымушана пераехаў ва Украіну, а з пачаткам поўнамаштабнай вайны большую частку часу праводзіць у Берліне.

«Як бы мне недзе не падабаўся Берлін, як маладому мне трэба будаваць кар’еру. А ў горадзе мадэльная і музычная індустрыі прысутнічаюць. Плюс тут досыць вялікае рускамоўна-ўкраінамоўнае кам’юніці, што спрашчае многія рэчы».

З Мінска Алег з’язджаў у тым ліку ў пошуках новых прафесійных вяршынь.

«Часам я сумую па Мінску, хацелася б пабачыцца з блізкімі, але гэта на два-тры дні, а потым, што там рабіць? Я б, здаецца, там з’ехаў з глузду. Хаця ключавую ролю для эміграцыі, канечне, сыграла тое, што ў Беларусі ты не адчуваеш сябе ў бяспецы. Маім сябрам і знаёмым да гэтага часу выбіваюць дзверы, затрымліваюць за тое, што яны некалі паставілі лайк ці пакінулі недзе каментар, ці былі на вуліцы.

У які момант і мяне маглі б так узяць, застанецца загадкай. Але жыць у краіне з такім рэжымам — дакладна не вельмі», — дзеліцца хлопец.

Алег расказвае, што яго шлях зарабляння на ўласных фотаздымках пачаўся з любові да сябе.

«Калі ты пастаянна атрымліваеш ад сябе асалоду, калі любіш сябе і паўтараеш сабе шчыра, што ты прыгожы, гэтым у выніку хочацца дзяліцца. Не толькі пры асабістых сустрэчах са знаёмымі ці, напрыклад, у клубе, дзе на цябе глядзяць незнаёмцы, але і ў сацыяльных сетках.

Найперш я завёў сабе інстаграм: публікуеш прыгожы фотаздымак — і такім чынам прыносіш людзям радасць, а ў адказ табе робяць кампліменты. Ідзе такі абмен пазітыўнымі эмоцыямі».

«Прыват перапоўнены — сотні паведамленняў»

Неўзабаве хлопец зразумеў, што не дае рады колькасці аўдыторыі і запытам на камунікацыю.

«У мяне прыват перапоўнены — сотні паведамленняў, якія я не магу разабраць. І я не змагу гэтага зрабіць, інакш мне трэба будзе быць анлайн 24 гадзіны ў суткі, а дзеля чаго?»

Цікаўнасць да сваёй персоны Алег вырашыў манетызаваць.

«Пра «Онліфанс» мне расказалі сябры. Стала цікава паварыцца ў гэтай тэме. Плюс правілы інстаграма не даюць магчымасці посціць тыя ж нюдсы, эратычныя фотаздымкі, а там — калі ласка. Паступова справа перарасла ў бізнэс. Гэта, па сутнасці, і ёсць бізнэс, дзе ты можаш зарабіць неабмежаваную колькасць грошай. Але толькі калі штодзённа будзеш укладацца і інвеставаць.

Існуе стэрэатып, што дастаткова раздзецца і сфоткацца, і за гэта адразу будуць плаціць. Гэта не так. Паспрабуй яшчэ прарэкламаваць сябе так, каб да цябе прыйшлі, трэба пастаянна развіваць знешнія платформы».

«Асноўныя грошы сёння ідуць з іншых платформ»

Алег расказвае, што колькасць фанатаў, як ва ўсіх, у яго вар’іруецца.

«Напрыклад, цяпер у мяне 150 падпісчыкаў, але заўтра іх можа быць 130, бо гадавая падпіска ў кагосьці сканчваецца і ён можа яе не працягнуць. У мяне пакуль што размова ідзе не пра колькасць, а пра якасць аўдыторыі. Але ўсе людзі розныя: нехта табе за адно «прывітанне» зойдзе на акаўнт і закіне 100-200 даляраў. А недзе я прадаю цэлае відэа на пяць хвілін за 20-30 даляраў».

Самы вялікі заробак з платформы прыблізна за месяц у Алега быў каля 2500 еўра.

«Але ў мяне асноўныя грошы сёння ідуць не з «Онліфанс». Я магу зарабляць грошы з твітара, тэлеграма і нават свайго інстаграма. Такі самы кантэнт я магу прадаваць на іншых платформах, і адразу атрымліваць грошы на картку», — тлумачыць суразмоўца.

З «Онліфанс», вядома, таксама ёсць яшчэ куды расці. Для гэта хлопец падумвае звярнуцца па паслугі спецыяльнага агенцтва, хоць ім прыйдзецца аддаваць да 50% заробленага.

«Я цяпер адзін, і вельмі складана рабіць усё самому. Ты мусіш удзяліць час кожнаму свайму фанату, пры тым што ўсе яны жывуць у розных часавых паясах. Мусіш даведацца, як у іх справы, заўсёды прапаноўваць новы кантэнт. А калі ты працуеш з агенцтвам — прасцей, табе трэба толькі прыдумляць і адсылаць кантэнт».

Алег кажа, што дзяўчатам зарабіць на платформе прасцей, чым хлопцам. Прычына простая: там больш гетэрасэксуальных мужчын-карыстальнікаў. Але яго не пужаюць складанасці, бо ён займаецца тым, што яму сапраўды падабаецца.

«Я б ніколі не рабіў тое, што мне не па душы. Гэта не пра ахвярнасць дзеля грошай».

«У сябра было 30 тысяч еўра за месяц неяк»

Яшчэ адзін варыянт хутчэй раскруціцца на пляцоўцы — пастаянна рабіць калабарацыі з больш медыйнымі мадэлямі.

«У мяне ў Берліне ёсць сябра-порнаакцёр, ён кажа, што адзін працуе, і ў яго было 30 тысяч еўра за месяц неяк. Але ён якраз пастаянна рабіў калабарацыі.

Канечне, калі штотыдзень з нейкім новым зорным хлопцам ці дзяўчынай выкладаць кантэнт, то так стрэліш хутчэй. Але я не хачу так працаваць, бо гэта ўжо тады ператворыцца ў руціну. Мяняць партнёраў некалькі разоў на тыдзень, каб зняць відэа, няшчыры сэкс у такім аб’ёме — не для мяне. Людзі так зарабляюць на машыны і дамы, але мне сыходзіць у порнаіндустрыю нецікава (прынамсі, пакуль што)».

Каб выглядаць на фота і відэа прывабна, Алегу прыходзіцца пастаянна сачыць за сабой.

«Я вельмі самакрытычны чалавек, дзякуючы гэтаму я ў тым ліку маю такую знешнасць: заўсёды займаюся нейкім самаўдасканальваннем. Трымаю тут дысцыпліну: калі запусціў недзе сябе, пагуляў доўга, то ўсё, больш не гуляем, толькі зала».

Алег 3-5 разоў на тыдзень наведвае трэнажорку, стараецца не есці фастфуд, робіць доглядавыя працэдуры дома (напрыклад, маскі для твару) і раз на паўгода ходзіць да касметолага на чыстку.

У свой час Алег нарабіў шуму, зняўшыся ў рэаліці-шоу трансгендарнай б’юці блогеркі Міланы Пятровай. Пасля гэтага пара нейкі час сустракалася, і гэта выклікала вялікі розгалас у тым ліку ў беларускіх дзяржаўных СМІ. Плюс для некаторых сваякоў і знаёмых Алега стала адкрыццём яго бісэксуальнасць: пра гэта яны даведаліся з самога шоу.

«Бацька нармальна адрэагаваў. Што тычыцца маці, я ёй тады проста сказаў — вось так здараецца, уяві. Больш мы гэтую тэму не закранаем. Асабліва калі цяпер рэдка стэлефаноўваемся. Я не магу з імі адкрыта пагаварыць нават пра дыджэінг. Яны гэтага не зразумеюць, бо жывуць у сваім свеце. Таму ў размовах з імі я імкнуся вяртацца ў мінулае і на мове таго мяне, 13-гадовага, з імі камунікаваць. Хейт таксама ад некаторых людзей быў, але ў маім разуменні больш пакутуюць не людзі нетрадыцыйнай арыентацыі, а тыя, хто як бы традыцыйнай, але пры гэтым іх трывожыць, што ў кагосьці іншага ёсць свабоднае каханне.

У постсавецкім грамадстве ў прынцыпе калі ты вылучаешся, цябе могуць зжэрці. Калі жывеш у такім соцыуме, лёгка сябе не любіць. У гэтым плане мне падабаецца Берлін: тут усім усё роўна на цябе, на тое, як ты выглядаеш…»

Алег кажа, што пасля пачатку вайны ва Украіне, дзе ён жыў сам, развучыўся будаваць далёкаходныя планы. Але зрабіць сабе імя ў мадэлінгу і музыцы ён усё ж плануе.

«Хочацца стаць паспяховым дыджэем найперш для сябе. Плюс развівацца як мадэль, здымацца недзе (у Кіеве я, напрыклад, паспеў прыняць удзел у серыяле «Пячэрскія псы»). Хочацца зрабіць сабе імя, каб на яго аснове можна было рабіць бізнэс».

Каментары38

  • зімовая вясёлка
    03.11.2024
    У постсавецкім грамадстве ў прынцыпе калі ты вылучаешся, цябе могуць зжэрці. Калі жывеш у такім соцыуме, лёгка сябе не любіць. У гэтым плане мне падабаецца Берлін: тут усім усё роўна на цябе, на тое, як ты выглядаеш…»
    ...
    дык падаецца, што ў Берліне чалавек традыцыйнай арыентацыі выглядае нетрадыцыйна цяпер
  • даведка
    03.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • нявеста азаронка
    03.11.2024
    і як прапануеце назваць?

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў30

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →