«Экстрэмісцкім» прызналі тэлеграм-канал, які адсочваў сітуацыю на дарогах
Сярод чарговай партыі інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі», прысутнічае тэлеграм-канал «Мозырь обстановка помощь на дорогах», заўважыла «Вясна». Адпаведнае рашэнне прынята судом Мазырскага раёна 16 лістапада.
На канале «Мозырь обстановка помощь на дорогах» публікуюцца звесткі пра сітуацыю на дарогах Мазыра, а таксама пра пасты ДАІ. У мінулым сакавіку ў суполцы нават віншавалі падпісантаў з Днём міліцыі.
Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтым разам дадалі тэлеграм-канал «Deutsches Freiwilligen Korps/Нiмецький добровольчий корпус», інстаграм-старонку eyge.go, старонкі ў фэйсбуку i інстаграме Alex Pazniak, а таксама тыкток-старонкі «Усё пра Гродна», reformbynews, Myazha_info.
Каментары