Свет11

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю

Віцэ-прэзідэнтка Філіпін Сара Дутэртэ, дачка сумна вядомага былога прэзідэнта краіны і забойцы тысяч чалавек Радрыга Дутэртэ, публічна заявіла, што наняла кілера, каб той забіў цяперашняга прэзідэнта Фердынанда Маркаса-малодшага і ўсіх ягоных сваякоў у выпадку яе смерці.

Віцэ-прэзідэнтка Філіпін Сара Дутэртэ трымае за руку прэзідэнта краіны Фердынанда Маркаса-малодшага, 2022 год. Фота: Ezra Acayan / Getty Images

Словы Дутэртэ прыводзіць выданне South China Morning Post.

«Я сказала кілеру: «Калі мяне заб’юць, забі прэзідэнта Фердынанда Маркаса-малодшага, яго жонку Марыю Луізу і спікера палаты прадстаўнікоў Марціна Рамуальдэса. Увогуле не спыняйся, пакуль не знішчыш іх усіх». Гэта не жарт. Я ўжо дамовілася», — публічна заявіла Дутэртэ.

На думку віцэ-прэзідэнткі, супраць яе рыхтуецца змова з мэтай забойства. Яе словы пра нанятага кілера з’явіліся пасля арышту кіраўніцы ейнага апарата Зулейкі Лопес, якую абвінавачваюць у перашкодзе расследаванню пра неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Паводле Дутэртэ, спроба перавесці Лопес з СІЗА ў папраўчую калонію з’яўляецца «замахам на забойства з боку ўладаў».

Выканаўчы сакратар Філіпін Лукас Берсамін адзначыў, што ўжо перадаў інфармацыю пра пагрозу на адрас Маркаса-малодшага элітнаму падраздзяленню прэзідэнцкай аховы «для неадкладнага прыняцця адпаведных мер».

«Любая пагроза жыццю прэзідэнта заўсёды павінна ўспрымацца сур’ёзна, асабліва калі гэтая пагроза была публічна агучана дзейным віцэ-прэзідэнтам», — гаворыцца ў заяве сакратарыята.

Хоць на выбарах 2022 года Маркас-малодшы і Дутэртэ выступалі адной камандай, адносіны паміж імі хутка пагоршыліся, адзначае South China Morning Post. Прэзідэнт за два гады звольніў шэраг саюзнікаў Дутэртэ, асабліва кіраўнікоў сілавых ведамстваў, а таксама актыўна выступае за ўмацаванне сувязяў з Кітаем, што не падабаецца віцэ-прэзідэнтцы і яе прыхільнікам.

Сара Дутэртэ — дачка былога прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ, які кіраваў краінай з 2016 па 2022 гады і з'яўляўся ініцыятарам шырокамаштабнай кампаніі супраць наркагандлю і ўжывання наркотыкаў, якая прывяла да масавага знішчэння людзей (часта без суду і следства), якія падазраваліся ў нарказлачынствах ці ў сувязях з наркамафіяй.

Былы прэзідэнт Філіпін прызнаваў, што ў некаторых выпадках сам асабіста забіваў наркагандляроў і нават пагражаў свайму сыну смерцю, калі той будзе датычны да наркотыкаў.

Паводле афіцыйных даных урада Філіпін, падчас антынаркатычнай кампаніі Дутэртэ былі забітыя як мінімум 5 тысяч чалавек па ўсёй краіне. 

Акрамя таго, Радрыга Дутэртэ падчас прэзідэнцтва загадаў вайскоўцам прыстрэліць яго, калі ён прабудзе на сваёй пасадзе даўжэй за належны тэрмін (6 гадоў). «Гэта ваша праца — абараняць Канстытуцыю і грамадзян. Памятаеце, гэта ваш святы абавязак», — заявіў той прадстаўнікам філіпінскай арміі.

А ў маі 2022 года, нягледзячы на сваю рэпутацыю масавага забойцы, Дутэртэ публічна асудзіў Пуціна за забойствы людзей ва Украіне.

Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ, бацька цяперашняй віцэ-прэзідэнткі краіны Сары Дутэртэ. Фота: Wikimedia Commons

Каментары1

  • бабруйчанін
    23.11.2024
    Бацька Сары абрался дэмакратычна і сышоў пасля 1 срока Як абяцал Знішчыл амаль наркагандляроў
    Бацька Маркоса юніора кравал болей 20 год і сынок на" настальгіі" павярнулся Нічога ні нагадвае ))
    Мне бацька Сары падабаеца нацыанальна аэрэнтаваны рашучы .
    Знайдзіце як ен адказвал Штатам Абаме ААН Эўразвязу ..
    І як ен адказал Пуціну у травне 22 калі іньшыя " тэлефанавалі" …Путин и я оба убийцы. Я давно говорил вам, филиппинцам, что я действительно убиваю. Но я убиваю преступников, я не убиваю детей и стариков. Мы [с Путиным] принадлежим к двум разным мирам.»
    Маркос ..казнокрад кіравал болей 20 год атрымал прытулак у Штатах там і памер " іх сукін сын" ..

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →