Свет

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

Улады Літвы не выключаюць тэракта, хаця папярэдне прычына — тэхнічная. Крымінальная справа заведзена па артыкуле, які прадугледжвае адказнасць за неналежнае абслугоўванне транспартных сродкаў.

Супрацоўнікі МНС Літвы і паліцыянты стаяць каля месца, дзе грузавы самалёт DHL упаў недалёка ад аэрапорта, 25 лістапада 2024 г. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Генкамісар паліцыі Літвы Арунас Паўлаўскас і кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Дарус Яўнішкіс паведамілі, што разглядаюць тэракт сярод версій прычын катастрофы раніцай 25 лістапада ў Вільні самалёта нямецкай службы дастаўкі DHL.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас назваў тое, што здарылася няшчасным выпадкам. Паводле яго слоў, прычына інцыдэнту можа быць звязана з «тэхнічнымі пытаннямі».

Генкамісар паліцыі Літвы Арунас Паўлаўскас заявіў, што, хутчэй за ўсё, аварыя адбылася з-за тэхнічнай або чалавечай памылкі. Але ён не выключыў і версію з тэрактам. «Напэўна, яе ніколі нельга выключаць. Гэта адна з версій, якая павінна быць вывучана, праверана», — сказаў Паўлаўскас.

Кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Дарус Яўнішкіс таксама лічыць, што пацвярджаць версію тэракта пакуль рана, але яна магчымая. «Мы не можам выключаць, скажам, выпадак тэрарызму. Вядома, ДДБ сумесна з Дэпартаментам аператыўнай службы нас таксама папярэджвалі, што такое магчыма ў будучыні, мы бачым, што Расія становіцца больш агрэсіўнай», — сказаў ён.

Крымінальная справа заведзена па артыкуле, які прадугледжвае адказнасць за неналежнае абслугоўванне транспартных сродкаў.

Раней The Wall Street Journal расказвала, як Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах DHL у Еўропе.

DHL

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць