Грамадства4444

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі

Таксама Павел Муравейка назваў расійскую армію самай магутнай у свеце.

Фота: sb.by

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск Расіяй «Арэшніка» па ўкраінскім Дняпры жэстам добрай волі. Пра гэта Павел Муравейка заявіў у інтэрв'ю sb.by.

«Гэта, скажам так, жэст добрай волі і пасыл, што не трэба жартаваць з Расіяй. За апошнія некалькі гадоў расійскі абаронна-прамысловы комплекс зрабіў гіганцкія крокі наперад, гіганцкія. Сёння новых узораў узбраення і тэхнікі ў Расіі вельмі шмат. І паказ «Арэшніка» — усяго толькі дэманстрацыя сваіх магчымасцяў. Прычым у звычайным рыштунку, без выкарыстання якіх-небудзь спецыфічных элементаў», — сказаў генерал.

Павел Муравейка назваў расійскую армію самай магутнай у свеце.

«Сёння мы актыўна ўзаемадзейнічаем з нашым стратэгічным саюзнікам Расіяй. У нас сумесная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная школа падрыхтоўкі і адзінае ўзбраенне. Мы счытваем назапашаны вопыт вядзення баявых дзеянняў у сучасных ваенных канфліктах.

Расійская армія — ваюючая армія. Скажу, што гэта самая магутная і самая моцная армія ў свеце, супрацьстаяць якой цяпер наўрад ці знойдзецца сіла. І гэта наш саюзнік, гэта нашы хлопцы, з якімі мы ўзаемадзейнічаем, абменьваемся вопытам.

У нас фактычна адзіныя дакументы, адзіныя погляды і адзіныя падыходы», — сказаў ён.

Прайшоўся начальнік Генштаба і па NATO: «No Actions Talks Only, ніякіх акцый, толькі размовы. Таму дай бог, каб яны нешта маглі і ўмелі рабіць. Бо нават тая зброя, якую яны аддаюць Украіне, не моцна сябе і зарэкамендавала».

Каментары44

  • Менск і Гародня
    27.11.2024
    за 230 гадоу́ арда пазбавіла мазгоу́ абсолютна
  • Казімір
    27.11.2024
    Ватны халуй
  • Не трэба баяцца
    27.11.2024
    Спадар, их там отбирают по наличию трёх подбородков.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць