У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўналетніх дзяцей
45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуну супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грашовыя пераводы палітвязням, піша «Вясна».

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы.
Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непаўналетніх дзяцей.
Справу жанчыны пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч.
Месца ўтрымання Вікторыі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары