Свет

Паліцыя Нью-Ёрка працягвае маштабныя пошукі забойцы кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі. Што вядома

Гісторыя нагадвае свежы серыял «Дзень шакала».

Браян Томпсан. Фота: United Health Group

Паліцыя Нью-Ёрка выкарыстоўвае тэхналогіі распазнання твараў і выкінуты мабільны тэлефон, каб высветліць асобу чалавека, які застрэліў выканаўчага дырэктара найбуйнейшай амерыканскай прыватнай страхавой кампаніі UnitedHealthcare Браяна Томпсана, піша Бі-бі-сі.

У горадзе ідзе маштабная пошукавая аперацыя. Паліцыя абвясціла ўзнагароду 10 тысяч даляраў за інфармацыю аб стралку.

50-гадовы Томпсан быў смяротна паранены раніцай у сераду каля гатэля Hilton на Манхэтэне.

Нападнік уцёк з месца злачынства. Паліцыя мяркуе, што забойства Томпсана было загадзя спланаванае.

Стральба адбылася ў ажыўленай частцы Манхэтэна, недалёка ад Таймс-сквер і Цэнтральнага парку. У гэты дзень Томпсан павінен быў выступіць на канферэнцыі для інвестараў.

Па даных паліцыі, падазраваны ў масцы чакаў Томпсана на працягу пяці хвілін каля гатэля Hilton, дзе праходзіла канферэнцыя.

Томпсан прыйшоў туды пешшу. Калі ён падышоў да гатэля, пачуліся стрэлы. Кулі патрапілі ў спіну і нагу. Бізнэсоўца даставілі ў лякарню, дзе дактары канстатавалі ягоную смерць.

Кіраўнік паліцэйскага ўпраўлення Нью-Ёрка Джозэф Кені распавёў, што зброя падазраванага, мяркуючы па ўсім, заклініла, але ён здолеў паправіць няспраўнасць і працягнуць стральбу.

Камеры відэаназірання зафіксавалі момант стральбы, на іх таксама відаць, як стралок уцякае з месца злачынства. Апошні раз яго бачылі ў Цэнтральным парку на электраровары.

Расследаванне забойства Томпсана засяроджана на некалькіх зачэпках, якія паліцыя выкарыстоўвае для высвятлення асобы падазраванага.

Падазраваны, у прыватнасці, трапіў на камеры назірання ў бліжэйшым кафэ Starbucks за некалькі хвілін да стральбы.

Хоць на здымку ён у масцы, крыніцы ў паліцыі паведамілі тэлеканалу CBS, што яна была нацягнутая недастаткова высока, каб цалкам закрыць яго твар, што дазволіла следчым прымяніць алгарытмы распазнання твараў.

Акрамя таго, паліцыя праводзіць ДНК-аналіз трох гільзаў і патронаў, знойдзеных на месцы злачынства.

У завулку на шляху ўцёкаў падазраванага быў знойдзены мабільны тэлефон, які таксама вывучае паліцыя.

Следчыя заявілі, што правядуць ператрус у нумары Томпсана ў гатэлі Marriott на суседняй з месцам стральбы вуліцы.

Матыў забойства па-ранейшаму незразумелы.

Па дадзеных паліцыі роднага горада Томпсана Мейпл-Гроўв, штат Мінесота — у 2018 годзе ў яго доме ўжо быў адзін падазроны інцыдэнт, аднак паліцыя закрыла справу, не выявіўшы складу злачынства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць