Невялікі статак выйшаў проста да трасы М6 у Іўеўскім раёне.

«Усё адбываецца ў раёне Расолішак. Гэта Іўеўскі раён. Людзей і машын не баяцца. Будзьце ўважлівыя на тым участку», — распавядаюць чытачы Newgrodno.by.
Машыны прытармажваюць, угледзеўшы коней. Хтосьці нават ладзіць фотасесію. Некаторыя асабліва смелыя падыходзяць бліжэй і кормяць з рук. Хоць так паступаць з дзікімі жывёламі небяспечна.
Гэта — тарпаны. Тарпанавідныя коні калісьці жылі ў Беларусі, але потым па розных прычынах зніклі. Некалькі гадоў таму іх папуляцыю сталі адраджаць у Налібоцкай пушчы. Сюды выпусцілі каля сотні тарпанаў.
Жывёлы гэтыя вельмі карысныя. Тарпаны чысцяць пашы нібы жывыя газонакасілкі і не даюць ім зарастаць. Пасля гэтага пашы становяцца прыдатнымі для зуброў, аленяў і іншых жывёл.
Узімку, адзначым, дзікія жывёлы часта выходзяць да трас. Капытных, напрыклад, на дарогу прыцягвае соль, якой апрацоўваюць праезную частку. Так што кіроўцам варта быць уважлівымі і ўлічваць гэты факт. Асабліва пры руху ў цёмны час сутак.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары