Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі
«Ён спытаў, чаму ў інтэрнэце так пішуць. Я адказала, што не ведаю» — прызнаецца ўкраінка Юлія Шашкова, былая жонка беларускага коміка Славы Камісаранкі.
Нагадаем, у верасні 2023 года комік Слава Камісаранка паведаміў пра свой шлюб. Але шчасце маладых было нядоўгім. Як аказалася, мужчына не ведаў, што яго жонка працавала вэбкам-мадэллю — зарабляла, раздзяваючыся на камеру ў анлайне. І гэты падман яго непрыемна ўразіў. Праз некаторы час пара разышлася.
Былая жонка Камісаранкі Юлія Шашкова ў інтэрв'ю ютуб-каналу «Нежный редактор» згадала, што пазнаёмілася з Камісаранкам дзякуючы сацсеткам. Гумарыст напісаў ёй. У той час яна жыла ў Маскве. Там маладыя людзі і сустрэліся. Ад знаёмства да вяселля, па словах Юліі, прайшло амаль два гады. За гэты час Слава змог даведацца шмат пра яе мінулае, але не пра тое, што яна была вэбкам-мадэллю.
Праўда адкрылася пасля таго, як Юля размясціла ў сацсетках вясельныя здымкі, і карыстальнікі выявілі працу вэб-мадэллю ў яе біяграфіі.
«Я пра гэта нічога не ведаў, а калі я даведаўся і спытаў, мне ўсё роўна схлусілі», — напісаў тады Камісаранка ў сацсетках.
У інтэрв'ю Юлія прызнаецца: «Калі ўжо адбылася сітуацыя, калі гэтыя фоткі зліліся, ён у мяне спытаўся, не бачачы яшчэ гэтых здымкаў. Задаў пытанне, тыпу чаму яны так пішуць. Я адказала: «Не ведаю».
Але я адказала не таму, што не хачу гаварыць, а праз тое, што людзі пастаянна пішуць [тыпу]: «Яна выглядае, як прастытутка» ці нешта яшчэ. І ў моманце, [калі ён пытае], у мяне [была] такая думка: «Ну зноў нейкі дурань нешта напісаў».
Але па факце атрымліваецца, што так. (…) Я лічу, што падманула».
Адносна таго, чаму Слава Камісаранка не звярнуў увагу на тое, што інстаграм дзяўчыны мае назву «CAMWOMAN», Юлія тлумачыць:
«Гэта ўвогуле вельмі смешная сітуацыя. Інстаграм я стварыла, калі мне было 16 ці 17 гадоў. Што такое «CAM»? Гэта скарачэнне ад першых літар «CAMERA». «Камера» раўняецца «фота», «фота» раўняецца «інстаграм». Такая логіка прысутнічала ў маёй галаве, калі я стварала інстаграм. Гэта было да вэбкаму». (…) Пазней мне гэта было забаўна, што так усё павярнулася».
Расказаць, як выглядалі першыя дні, калі Камісаранка даведаўся пра яе працу вэбкам-мадэлью, Юля адмовілася.
Па яе словах, «людзі прыдумваюць, што нехта некага кінуў, нехта некага прынізіў ці нешта яшчэ. Мы два дарослыя чалавекі, якія любілі адно аднаго, якія добраахвотна пажаніліся адно з адным. Натуральна, калі адбылася сітуацыя, мы ўсё гэта абмяркоўвалі, ніхто ні на каго не крычаў, ніхто нікому нічога дрэннага не казаў. Мы за некалькі дзён ці тыдняў паступова, штодзённа абмяркоўваючы гэта пытанне, прыйшлі да сумеснага ўзаемнага рашэння».
Юлія заўважае, што ёй не падабаецца, калі людзі нешта дапрыдумваюць, асабліва, калі гэта адбіваецца на кімсьці.
Юлія адмовілася адказаць і на пытанне пра тое, што канкрэтна стала прычынай для разводу — тое, што яна не сказала праўду, ці тое, што Камісаранка палічыў для сябе немагчымым жыць з чалавекам, які займаўся вэбкамам.
«Гэта вельмі асабістае. Гэта датычыць не толькі мяне. І я не змагу адказаць на гэта пытанне. Пра сябе я магу адказаць, што лічу патрэбным. Пра другога чалавека — не.
Няважна, якія ў каго былі думкі і адносіны да чагосьці. Мы зрабілі так, каб далей працягваць жыць, будаваць сваё жыццё шчасліва, і каб усё ва ўсіх было добра».
Юля прызнаецца, што расстанне са Славай Камісаранкам для яе было балючым. Цяпер яна па ім не сумуе, але ўдзячная за тое, што ён навучыў яе верыць у сябе:
«У мяне сваё жыццё. Я вельмі моцна яму ўдзячная за ўсё. У мяне няма таго, што я па ім сумую. Калі я пра яго згадваю, то ў мяне проста пачуццё ўдзячнасці і павагі да яго. (…) Ён мне пастаянна такія цудоўныя словы гаварыў. «Ты выдатная. Ты павер у сябе». (…) То-бок ён мяне літаральна прымусіў сябе палюбіць».
Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё
Слава Камісаранка: Я цяпер жыву адзін
«Што гавораць, тое і раблю». Вэбкам-мадэлі — пра заробкі, фетышыстаў і Славу Камісаранку
Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку
Каментары