Грамадства33

Чалавека, што пабіў беларуску ў цэнтры Варшавы, затрымалі

Яму пагражае да двух гадоў зняволення.

Фота: Policja_KSP / x.com

Беларуска Дар'я 5 верасня гуляла па цэнтры Варшавы (на пешаходнай дарожцы) і нечакана сутыкнулася з агрэсіўным мужчынам: ён злез з ровара і без прычыны ўдарыў дзяўчыну па твары. Паліцыя, што прыехала на месца, адпусціла яго, піша Белсат.

Гісторыю беларуска выклала ў сваіх сацсетках, і яна імгненна атрымала рэзананс. Многія прапаноўвалі сваю дапамогу, сярод іх былі нават супрацоўнікі польскай паліцыі, якія асудзілі бяздзейнасць сваіх калег. Пасля падзей Дар'я была ў шоку ад сітуацыі і адчування, што можна вось так без прычыны збіць чалавека на вуліцы і пайсці да дому беспакараным.

«Я ў жаху, у поўным шоку і ў жаху прама цяпер, калі мне даводзіцца адчуваць боль, і што нехта будзе так сябе паводзіць. Стамілася ад закона. Плачу», — пісала яна.

А праз тыдзень, 12 верасня, на афіцыйнай старонцы варшаўскай паліцыі з'явілася інфармацыя пра тое, што 38-гадовага мужчыну затрымалі.

«Паліцыянты з раёна Śródmieście затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Украіны, які 5 верасня ў вячэрнія гадзіны на вуліцы Poznańska падчас сваркі ўдарыў па твары 33-гадовую жанчыну, родам з Беларусі. Паліцыянты правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на дбайнае высвятленне здарэння і ўсталяванне ўсіх сведкаў інцыдэнту. Гэтыя мерапрыемствы дазволілі прад'явіць мужчыну абвінавачанні па арт. 157 пар. 2 КК і арт. 275 КК. За гэтыя злачынствы яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларуска паведаміла, што ёй ужо вядома пра затрыманне мужчыны і што сёння ў яе будзе сустрэча з адвакатам.

«Яшчэ чакаю КТ галаўнога мозгу і костак твару. Цяпер у мяне праблемы з памяццю і канцэнтрацыяй, апухлыя вочы, нос і сківіцы, не кажучы ўжо пра тое, што ўнутры і якія з'яўляюцца страхі», — каментуе Дар'я.

Таксама яна кажа, что атрымала шмат падобных гісторый, таму прызывае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам: «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта».

Каментары3

  • феміналогія
    12.09.2024
    1) "ПАДЧАС СВАРКІ ўдарыў па твары 33-гадовую жанчыну". Чаму ў артыкуле няма ні слоўца пра акалічнасці сваркі, а толькі сьлзязлівыя каментары спадарыні?
    2) "Таксама яна кажа, что атрымала шмат падобных гісторый, таму прызывае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам: «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта»."
    Усё правільна, падрымліваю і мужчын заклікаю да таго ж - не маўчаць, калі сутыкаецеся з гвалтам, у тым ліку з жаночым. Бо калі мы адпусцім "гэта", то заўтра нас будуць не толькі абражаць і пляваць у твар, з нагоды як быццам падвышанай эмацыйнасці (насамрэч, часцяком проста праз нявыхаванасць і ўсведамленне ўласнай беспакаранасці), а ў вогуле выціраць аб нас абутак.
    3) Чмыра не апраўдваю. У такіх баявітасць часцяком прачынаецца толькі калі маюць справу з дзецьмі, ці бабамі. Былі б там маладзёны п'яныя, ці мужык які, праглынуў бы гэты раварыст сваю абражанасць і паехаў бы далей, злосна, але ціха мацюкаючыся.
  • Ажына
    12.09.2024
    >прызывае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам: «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта».

    Чаму толькі жанчын? Гвалт да мужчынаў гэта норма?
  • 12.09.2024
    феміналогія, съешь три гвозди и непи...и , раней былі дакладна высветлены ўсе абставіны здарэння . У папярэдніх пастах . ПТН ПНХ !

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца9

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната5

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі4

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»17

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца9

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць