Свет11

Ізраіль упершыню прызнаў, што забіў лідара ХАМАСа Ісмаіла Ханію ў Іране

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац упершыню прызнаў, што ізраільскія ўлады стаяць за забойствам кіраўніка Палітбюро групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране ў ліпені гэтага года, піша Бі-бі-сі.

Ісмаіл Ханія на інаўгурацыі прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна. Праз некалькі гадзін Ханія загіне. Фота: Vahid Salemi / AP

Кац згадаў пра гэта, гаворачы пра барацьбу Іранам хусітамі ў Емене, якія запускаюць ракеты і беспілотнікі па тэрыторыі Ізраіля і якіх падтрымлівае Іран.

Паводле міністра, ізраільскія ўлады «нанясуць удар па інфраструктуры хусітаў і знішчаць іх кіраўніцтва».

«Таксама, як мы зрабілі з Ісмаілам Ханіяй, Ях'ёй Сінварам і Хасанам Насрала ў Тэгеране, сектары Газы і Ліване, мы зробім у Хадэйдзе і Сане» (гарады ў Емене), — заявіў ён, маючы на ўвазе яшчэ двух лідараў ліванскай «Хезбалы» і ХАМАС, якія былі забітыя ў гэтым годзе.

62-гадовы Ханія быў забіты ў сваёй рэзідэнцыі ў іранскай сталіцы 31 ліпеня, калі прыехаў на інаўгурацыю прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна. Па доме быў, імаверна, нанесены авіяўдар.

Пасля яго смерці ХАМАС прызначыў новым лідарам Ях'ю Сінвара, якога Ізраіль называў арганізатарам нападу ў кастрычніку 2023 года.

Сінвар быў забіты ізраільскімі вайскоўцамі падчас выпадковай сустрэчы ў сектары Газы ў кастрычніку, і групоўка ўсё яшчэ знаходзіцца ў працэсе выбару новага лідара.

Хусіты, якія кантралююць паўночна-заходні Емен, пачалі атакаваць ізраільскія і міжнародныя судны ў Чырвоным моры неўзабаве пасля таго, як Ізраіль пачаў аперацыю супраць ХАМАС у Газе ў кастрычніку мінулага года, а таксама запускаць ракеты і дроны на ізраільскую тэрыторыю. Гэтыя атакі працягваюцца да гэтага часу.

Каментары1

  • бабруйчанін
    24.12.2024
    Нават Хэзбала Алькаіда за тэрарэстычныя атакі бярэ адказнасць...
    Тэль Авів праз паўгады ...нешта у " мертвым море" падохла.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць