Грамадства

У Вільні адкрыюць памятную шыльду на магіле дырэктара Навагрудскай беларускай гімназіі

У Вільні ў суботу шшануюць памяць дырэктара Навагрудскай беларускай гімназіі Яна Цеханоўскага на Свята-Ефрасіннеўскіх (Ліпоўскіх) могілках, там пройдзе адкрыццё і асвячэнне памятнай шыльды ў гонар выкладчыка, паведамляе Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве.

Ян Цеханоўскі быў адным з дзеячаў беларускага школьніцтва ў міжваеннай Заходняй Беларусі. У 1921 годзе ён узначаліў Навагрудскую беларускую гімназію, дзе таксама выкладаў беларускую літаратуру і французскую мову.

Паводле гістарычных звестак, на пасаду дырэктара яго абралі самі бацькі вучняў. Навагрудская беларуская гімназія была важным цэнтрам беларускай адукацыі і культуры. Сярод яе выкладчыкаў быў вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Да гэтай працы далучылася таксама Беларуская праваслаўная супольнасць Канстанцінопальскага патрыярхату, а Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымала гэтыя намаганні і цалкам прафінансавала выраб памятнай шыльды на надмагіллі Яна Цеханоўскага.

Дата: субота, 21 лістапада 2026 года

Час пачатку: 12:00

Збор удзельнікаў: а 11:50 каля ўваходу на могілкі

Месца: Свята-Ефрасіннеўскія (Ліпоўскія) могілкі, Вільня

Лакацыя пахавання Яна Цеханоўскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля5

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»10

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля5

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць